Воін (да 1295 — 1333/) — князь полацкі (1320-я — 1333/1334).
Хрысціянскае імя У ранняй беларускай гістарыяграфіі Воіна атаяснялі з менскім князем Васілём, таму сустракаюцца звесткі, што хрысціянскае імя Воіна было Васіль, пазней такая думка прызнана няслушнай.
Біяграфія Паводле Юзафа Вольфа, трэці сын Будзівіда, брат Віценя і ГедзімінаWolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6. . Акалічнасці і час заняцця Воінам полацкага стальца невядомы. Упершыню, ужо як полацкі князь, згадваецца пад 1326 годамVainius // Tarybų Lietuvos enciklopedija / ed. J.Zinkus. — Vilnius: Lithuania: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. IV. — pp. 419. , калі разам з менскім князем Васілём і ржэўскім князем Фёдарам Святаславічам, ездзіў у Ноўгарад на чале гедзімінава пасольства для заключэння мірнага дагавора з Наўгародскай зямлёй і Лівонскім ордэнам. Болей у крыніцах не згадваецца. Імаверна, загінуў падчас паходаў лівонскіх рыцараў на Полацак у 1333 і 1334 гадах, бо пад 1338 годам полацкім князем крыніцы называюць ужо Нарымонта Гедзімінавіча.
Меў сына Любку, які ў 1342 годзе камандаваў атрадам у паходзе Альгерда на дапамогу Пскову і загінуў у баі з лівонскімі рыцарамі.
У час княжання Воіна адбывалася далейшае збліжэнне Полацка з іншымі беларускімі землямі (Менскай, Наваградскай, Тураўскай і Пінскай), чаму спрыяла барацьба супраць крыжакоў, якія часта нападалі на Полацк (1325, 1333, 1334).
Крыніцы
Літаратура Wolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6.
— С. 347. Беляев, И. Д. История Полоцка или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии / И. Д. Беляев. — Москва, 1872. Данилевич, В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия / В. Е. Данилевич. — Киев, 1896. Довнар-Запольский, М. В. Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия / М. В. Довнар-Запольский. — Киев, 1891. Дук Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк : ПДУ, 2010.
Катэгорыя:Князі полацкія Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя