Генрых Луі д'Арэ (; 12 жніўня 1822,  — 13 чэрвеня 1875, ) — нямецкі астраном прускага паходжання, адзін з адкрывальнікаў планеты Нептун.

Біяграфія

Быўшы яшчэ студэнтам, д'Арэ дапамог Іагану Гале ў пошуку Нептуна. 23 верасня 1846 ён прапанаваў параўнаць нядаўна замаляваную на падрабязнай зорнай карце частку неба ў той вобласці, у якой Урбен Левер'е прадказаў месцазнаходжанне планеты, з тагачасным выглядам неба, каб знайсці аб'ект (планету), які зрушыўся са свайго месца, у адрозненне ад нерухомых зорак. Нептун быў выяўлены той жа самай ноччу.

З 1857 па 1875 год быў дырэктарам абсерваторыі Капенгагенскага ўніверсітэта.

Адкрыў тры каметы: дзве доўгаперыядычныя — C/1844 Y2 і C/1857 D1, і адну кароткаперыядычную — 6P. Апошняя адкрыта ў 1851 годзе ў Лейпцыгскай абсерваторыі.

Таксама вывучаў астэроіды (адкрыў астэроід (76) Фрэя) і туманнасці.

Узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1875 годзе.

Генрых Луі Д'Арэ сканаў у Капенгагене ад разрыву сэрца.

У яго гонар названы кратар д'Арэ на Месяцы, кратар на спадарожніку Марса Фобасе і астэроід 9133 д'Арэ.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астраномы Германіі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астэроідаў Катэгорыя:Першаадкрывальнікі камет