Генрых Іаган Непамук фон Кранц (; 25 лістапада 1722, Люксембург — 18 студзеня 1797, Юдэнбург, Штырыя) — аўстрыйскі ўрач і батанік.

Біяграфія Быў прафесарам у Венскім універсітэце (стаў доктарам медыцыны ў 1750 годзе); вывучаў пытанні акушэрства разам з і Нікаласам Пюзо () у Парыжы, а таксама ў Лондане. Прапанаваў ужываць больш дасканалыя прыёмы гігіены пры родах.

Быў выгнаны Марыяй Тэрэзіяй у Карніёлію, дзе заняўся металургіяй, а затым быў вернуты са ссылкі Іосіфам II.

Падрабязны некралог Кранца быў напісаны Нейльрэйхам («Verhandlungen der Zool.-bot. Gessellsch.», V, 33).

Бібліяграфія Найважнейшыя сачыненні Кранца: «Materia medica et chirurgica juxta systema naturae digesta» (1762, 3 т.), «Scorpes austriacae» (1762—1767; 3 т., з 15 табліцамі), «Institutiones rei herbariae» (1766, 2 т.), «Classis Umbelliferarum emendata» (1767, з 6 табл.), «Classis Cruciformium emendeta» (1769, з 3 табл.).

Літаратура

Катэгорыя:Батанікі Германіі