Аляксандр Алумона (, , РСФСР) — расійскі футбаліст нігерыйскага паходжання, нападнік клуба «Серпухаў».

Клубная кар’ера

Расія і Венгрыя Пачаў кар’еру ў Расіі, гуляў за клубы «Чэхаў» і «Серпухаў» з Маскоўскай вобласці, але ў 2003 пераехаў у Венгрыю. За клуб «Вац-Уйбуда» ён, аднак, не згуляў ніводнага матча і на наступны год перайшоў у «Фехервар» (зараз «Відэатон»). Там выступаў паспяхова, забіў 4 мячы ў 44 сустрэчах чэмпіянату Венгрыі, гуляў у Кубку і правёў два матчы ў Кубку УЕФА.

«Нёман» У сезоне 2007 пераехаў у Беларусь, стаў іграком гродзенскага «Нёмана». За два гады ў гродзенскім клубе забіў 19 мячоў у чэмпіянаце, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба. Акрамя таго, у 6 матчах Кубка Беларусі забіў 4 мячы. Пасля сезону 2008 перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ.

БАТЭ У барысаўскім клубе Алумона не здолеў замацавацца ў аснове, у асноўным выхадзіў на замену, гуляў таксама ў турніры дублёраў. Тым не менш, прымаў удзел у Лізе Еўропы, 22 кастрычніка 2009 дапамог БАТЭ атрымаць першую перамогу ў групавым раўндзе еўракубкаў, ужо праз некалькі секунд пасля выхаду на замену паразіўшы браму грэчаскага АЕКа. Толькі 1 лістапада 2009, у самым канцы сезона, ён здолеў забіць свой першы мяч у чэмпіянаце за барысаўчан (у браму жодзінскага «Тарпеда»).

Не маючы шанцаў прабіцца ў аснову барысаўскага клуба, 7 ліпеня 2010 перайшоў у салігорскі «Шахцёр».

«Шахцёр» У новым клубе Алумона адразу стаў асноўным іграком. Ужо 1 жніўня 2010, усяго праз месяц пасля пераходу, аформіў хет-трык у браму свайго былога клуба «Нёмана». Пазней, 21 лістапада 2010, яго гол дапамог «Шахцёру» перамагчы барысаўскі БАТЭ.

Сезон 2011 Алумона правёў у якасці асноўнага нападніка, забіўшы 9 мячоў.

У сезоне 2012, пасля з’яўлення ў салігорскім клубе Дзмітрыя Асіпенкі і Мікалая Януша, перастаў трапляць у асноўны склад, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матчу. У выніку пасля сканчэння кантракта ў ліпені 2012 не стаў яго падаўжаць і пакінуў клуб.

«Гомель» 25 ліпеня 2012 перайшоў у «Гомель», падпісаўшы паўгадовы кантракт. Дэбютаваў за новы клуб 2 жніўня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць англійскага «Ліверпула», правёўшы ўвесь матч у якасці асноўнага нападніка. У клубе, аднак, не здолеў замацавацца і ў лістападзе 2012 пакінуў «Гомель» у статусе свабоднага агента.

«Нафтан» У сакавіку 2013 падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Дэбютаваў за новы клуб 17 сакавіка 2013 у матчы Суперкубка Беларусі супраць БАТЭ. У складзе «Нафтана» быў асноўным нападнікам, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2013 пакінуў Наваполацк і перайшоў і казахстанскі «Табол»Алумона уехал в Казахстан, в «Тобол».

«Табол» У складзе «Табола» дэбютаваў 29 чэрвеня 2013 у матчы супраць «Усхода». Спачатку з’яўляўся на полі ў асноўным складзе, але потым страціў месца ў аснове і толькі выхадзіў на замены. Па заканчэнні сезону, у снежні 2013, «Табол» вырашыў не падаўжаць кантракт з нападнікам, і Алумона пакінуў кастанайскі клубФутбол. Александр Алумона покинул «Тобол».

«Белшына» У красавіку 2014 падтрымліваў форму ў складзе аматарскага клуба «Крумкачы» з МінскаАлександр Алумона помог «Крумкачам» обыграть минское «Торпедо», хоць і не мог дапамагчы гэтаму клубу ў чэмпіянаце Другой лігі, паколькі быў легіянерам.

У маі 2014 стаў іграком бабруйскай «Белшыны»Александр Алумона заявлен за «Белшину». Дэбютаваў за бабруйскі клуб 4 мая 2014 у матчы супраць мінскага «Дынама» (1:4). У бабруйскім клубе трывала выступаў у аснове, звычайна гуляў у атацы ў пары з Мануэлем Бледам. 11 чэрвеня 2014 года забіў свой адзіны гол за «Белшыну» — у браму «Гомеля» (1:2).

«Іслач» 26 чэрвеня 2014 вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы кантракт з «Кайсарам»Алумона подписал контракт с «Кайсаром». Але за кызылардзінскі клуб так і не зайграў з-за праблем пры афармленні неабходных дакументаў. У выніку ў жніўні 2014 зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Іслач»Алумона подписал контракт с «Ислочью».

У сезоне 2015 стаў асноўнай ударнай сілай «Іслачы», забіўшы ў чэмпіянаце 20 галоў, чым дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У канцы сезону атрымаў траўму, але паспеў аднавіцца да пачатку чэмпіянату 2016, дзе ў 12 матчах забіў за «Іслач» 5 галоў у Вышэйшай лізе.

Пасля зыходу з каманду апынуўся ў ліку абвінавачаных у арганізацыі дагаварных матчаў. У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю.

Вяртанне ў Расію 28 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з «Тамбовам», які стаў дэбютантам Футбольнай нацыянальнай лігіАлександр Алумона расторг контракт с «Ислочью». У жніўні 2017 года перайшоў у бранскае «Дынама», якое пакінуў па заканчэнні сезону 2017/18, пасля чаго далучыўся да «Серпухава»

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Венгрыі: 2006 Уладальнік Кубак Венгрыі: 2006 Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2010 Уладальнік Суперкубак Беларусі: 2010 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка (на 25 чэрвеня 2013)

КлубСезонЛігаМатчыГалыПерадачы ВенгрыяФехервар2004/2005Дывізіён I812005/2006Дывізіён I2322006/2007Дывізіён I131 БеларусьНёман2007Вышэйшая ліга24902008Вышэйшая ліга21101БАТЭ2009Вышэйшая ліга1110Турнір дублёраў452010Вышэйшая ліга1112Турнір дублёраў48ШахцёрВышэйшая ліга15802011Вышэйшая ліга3095Турнір дублёраў102012Вышэйшая ліга1111Турнір дублёраў5ГомельВышэйшая ліга1212Нафтан2013Вышэйшая ліга1221Сума Фехервар Дывізіён I Венгрыі 44 4 Нёман Вышэйшая ліга 45 19 1 БАТЭ Вышэйшая ліга 22 2 2 Дубль 8 13 Шахцёр Вышэйшая ліга 56 18 6 Дубль 5 Гомель Вышэйшая ліга 12 1 2 Нафтан Вышэйшая ліга 12 2 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бранск Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Фехервар Катэгорыя:Ігракі ФК Вац