Поль Скарон (; 4 ліпеня 1610,  — 6 кастрычніка 1660, ) — французскі раманіст, драматург і паэт.

Біяграфія Сёмае дзіця ў сям'і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар'еру каталіцкага святара. У 1632 г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на рэўматызм, быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец Ганны Аўстрыйскай, пасля публікацыі ў 1649 г. памфлетных вершаў у адрас кардынала Мазарыні, ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся з 17-гадовай беспасажніцай Франсуазай д'Абінье, унучкай паэта Агрыпа д'Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.

Літаратура

«Scarron et le genre burlesque», Paul Morillot, Paris, H.Lecene et H.Oudin, 1888. Paul Morillot, «S. et le genre burlesque» (Пар., 188 8); H. Chardon, «La troupe du Roman Comique dévoilée» (Пар., 1876); Guizot, «Corneille et son temps» (асобная глава прысвечана Скарону),

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Драматургі XVII стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Францыі