thumb|right|183px|Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553 год) Андрама́ха (, літар. «ваюючая з мужам») — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.81-82; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.106 — дачка Ээтыёна, родам з Фіваў плакійскіх (або дачка АндрэмонаЭсхіл. Фрыгійцы, фр.267 Рат), жонка Гектара, — правадыра траянцаў у іх вайне з грэкаміПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 6 далей. Называецца «ўнучкай Дардана»Сенека. Траянкі 872.
Гамер у «Іліядзе» адлюстроўвае Андрамаху кахаючай і вернай жонкай Гектара, асабліва ў знакамітай сцэне развітання Гектара з Андрамахай перад яго адпраўленнем у бой. Намалявана на карціне Палігнота ў Дэльфах разам з сынам АстыянактамПаўсаній. Апісанне Элады X 25, 9.
Пасля гібелі мужа, узяцці Троі і дзяльбы здабычы ахейцамі Андрамаха стала рабыняй і наложніцай сына Ахіла — Неапталема (Піра)Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э V 23, нарадзіла сыноў Малоса, Піела і Пергама (або аднаго АмфіялаГігін. Міфы 123, па Еўрыпіду — аднаго Малоса).
Пасля смерці Неапталема стала жонкай Гелена, брата ГектараЕўрыпід. Андрамаха 1246; Паўсаній. Апісанне Элады I 11, 1-2. Пасля яго смерці разам з сынам Пергамам адправілася ў Азію, у горадзе Пергам быў яе гераонПаўсаній. Апісанне Элады I 11, 2.
Трагічны лёс Андрамахі паслужыў сюжэтам для шэрагу трагедый ад Еўрыпіда да Расіна («Андрамаха», опера Грэтры на яе аснове — 1780). Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Траянкі» і «Андрамаха», трагедый Антыфрона, Невія, Энія («Андрамаха-палонніца») і Акцыя «Андрамаха», трагедыі Сенекі «Траянкі». Оперу Андрамаха (1780) напісаў Вісентэ Марцін-і-Салер, пазней — Герберт Вінт (1932).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Траянская вайна