Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці (поўная назва — Дзяржаўная ўстанова «Лядовы Палац спорту Мінскай вобласці»; раней быў вядомы як Мінскі лядовы палац спорту) — спорткомплекс у горадзе Мінску, Беларусь.

Аўтары праекта архітэктары інстытута «Белпрампраект» Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт, А. С. Шафрановіч. Узвядзенне арэны пачыналі ўладальнікі хакейнага клуба «Цівалі», аднак не зладзіліся з фінансаваннем і будоўля спынілася на ўзроўні падмурка. Завяршалася будаўніцтва палаца ў 1997—1999 гадах ужо за дзяржаўныя сродкі. Аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю ў лютым 1999 года.

Арэна лядовага палаца з'яўлялася хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Керамін», які выступаў у беларускай экстралізе, а таксама базай для хакейных секцый. У красавіку 2004 года Мінскі лядовы палац спорту прымаў матчы чэмпіянату свету сярод юніёраў у вышэйшым дывізіёне.

У сезоне 2012/13 у палацы праходзілі матчы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» у Вышэйшай хакейнай лізе. Пасля клуб пераехаў на «Чыжоўка-Арэну»Хакей. Мінскае «Юнацтва» прынята ў ВХЛ.

Апісанне Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншым лядовым відам спорту. Трыбуны размешчаны Г-падобна, ёмістасць палаца складае 1823 гледачоў. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У свабоднае ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.

Канцэрты і музычныя мерапрыемствы

Адбыліся Nazareth — (22 кастрычніка 2007 года).

Адменены Cradle of Filth, Moonspell, Turisas — (20 красавіка 2009 года). У рамках еўрапейскага тура Filth Fest Tour гурты павінны былі наведаць Беларусь, але ў дзень канцэрту гурты не змагла даехаць да Мінска 150 кіламетраў з-за праблем з пропускам грузавіка з рэквізітам на мытні..

Гл. таксама ХК Цівалі ХК Керамін Палац спорту, Мінск

Спасылкі Афіцыйны сайт «Лядовага Палаца спорту Мінскай вобласці» «Мінскі лядовы палац спорту» на сайце «НаКатку — усе каткі Беларусі»

Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Лядовыя арэны Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Мінска Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Прытыцкага (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Патапава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Івана Боўта Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Шафрановіча