Сколіі (Scoliidae) — сямейства адзіночных восаў надсямейства джалячых атраду . Каля 450 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: і . Актыўныя днём.
Апісанне Даўжыня да 6 см. Цела валасістае, афарбоўка звычайна чорная з жоўтым малюнкам. Дарослыя кормяцца на кветках. Паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якія з’яўляюцца кормам для лічынак сколій. Развіццё з поўным ператварэннем.
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Восы