Каэфіцые́нт інтэле́кту () — колькасная адзнака ўзроўня інтэлекту чалавека: узровень інтэлекту адносна ўзроўню інтэлекту сярэднестатыстычнага чалавека такога ж узросту. Вызначаецца з дапамогай спецыяльных тэстаў. Тэсты IQ разлічаны на ацэнку разумовых здольнасцяў, а не ўзроўню ведаў эрудзіраванасці. Каэфіцыент інтэлекту з’яўляецца спробай ацэнкі фактару агульнага інтэлекту (g).

Тэсты IQ распрацоўваюцца так, каб вынікі апісваліся звычайным размеркаваннем з сярэднім значэннем IQ, роўным 100 і такім роскідам, каб 50 % людзей мелі IQ паміж 90 і 110 і па 25 % — ніжэй 90 і вышэй 110. Сярэдні IQ выпускнікоў амерыканскіх вну складае 105, выдатнікаў — 130—140. Значэнне IQ меней 70 часта кваліфікуецца як разумовая адсталасць.

Гл. таксама Інтэлект IQ і багацце нацый Пол і інтэлект Задача n-назад Таварыства Менса Таварыства Патройнай Дзявяткі Таварыства Мега Эмацыйны інтэлект (EI)

Спасылкі Бясплатны тэст IQ таварыствы Mensa — тэст Равена рухомага інтэлекту. Адзін з найбольш якасных бясплатных тэстаў (Менса) Глабальная сетка інтэлекту (World Intelligence Network) Усе таварыствы высокага інтэлекту

Катэгорыя:Псіхаметрыя Катэгорыя:Інтэлект Катэгорыя:Каэфіцыент інтэлекту