«Размова паляка з літвінам» () — аналітыка-публіцыстычны трактат, напісаны Аўгусцінам Ратундусам у 1564 годзе ў форме палемічнага адказу на трактат Станіслава Ажахоўскага «Quincunx» (1564). Твор быў накіраваны на абарону інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага і супрацьстаянне польскім прэтэнзіям, выказаным у трактаце Станіслава Ажахоўскага.
Трактат быў напісаны неўзабаве пасля Сойма 1564 года, дзе разглядалася пытанне аб уніі Вялікага Княства Літоўскага з ПольшчайГісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 385. Паводле меркавання літоўскага гісторыка Інгі Лукшайтэ, «Размова паляка з літвінам» з’яўляецца плёнам калектыўнай творчасціLukšaitė I. Andrius Volanas XVI-XVIIa. Lietuvos visuomeninės pertvarkos kryžkelėse // A. Volanas Rinktiniai raštai / ed. M. Ročka, I. Lukšaitė. — Vilnius, 1996.
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1564 годзе Катэгорыя:Літаратура Вялікага Княства Літоўскага