Іван Мікалаевіч Белічонак (, в. Асмолаўка, Бярэзінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

З 1951 прыцэпшчык, камбайнер-механік Любанскай МТС, з 1963 звеннявы механізаванага звяна па вырошчванню буракоў. У 1963 г. на кожным гектары звяно I. М. Белічонка атрымала больш за 400 ц салодкага кораня.

З 1974 памочнік брыгадзіра паляводчай брыгады калгаса «Чырвоная змена» Любанскага раёна. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокіх ураджаяў цукровых буракоў.

Літаратура

А. Близнец. Труд, талант, доблесть. Минск: Беларусь, 1981.