Дзмітрый Пятровіч Плакс (; нар. , Мінск) — беларускі мастак, перакладчык, паэт, празаік і журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску.
Удзельнік арт-групы «Беларускі клімат», заснаванай у 1987 годзе. З 1992 года супрацоўнічаў з «Белорусской деловой газетой», з 1994 — з газетай «Имя», дзе вёў аўтарскую калонку «Плаксы», рабіў карыкатуры. З 1997 года стала жыве ў Стакгольме (Швецыя).
Стваральнік мастацкіх праектаў «Фотахоку» (разам з Ігарам «Міцьком» Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, 2004—2008; «Schackspel» (разам з Магнусам Бертасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2005—2007; «Videodnevnik» (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; галерэя «Дзіндра», Львоў; галерэя Tegen 2, Стакгольм, 2006—2008; ды інш.
З 1999 года супрацоўнічае са Шведскім Радыё, восенню 2004 года на міжнародным канале Шведскага Радыё — «Радыё Швецыя» заснаваў Беларускую службу, фактычна ўзначальваў яе да закрыцця восенню 2009 года. У 2009—2010 гадах — прадзюсар, вядучым праграм Рускай службы «Радыё Швецыя». З 2010 года — прадзюсар, драматург у Радыётэатры Шведскага Радыё.
Сябра , Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З 2022 года — кіраўнік Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Літаратурная творчасць Піша на шведскай, беларускай і рускай мовах.
Аўтар кніг «Жара» (СПб, 2004), «Cy Twomblys dagbok» (STHLM, 2006), «Трыццаць тэкстаў» (Мінск, 2009), «Если бы я был…» (e-book, Мінск, 2011), «re citat iver» (STHLM, 2012);
Пераклаў на беларускую мову аповесць Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» (Мінск, 2008), вершы Катарыны Фростэнсан (Мінск, 2011). Выдаў анталогію перакладаў беларускай літаратуры «Sptråket som svalan…» (STHLM, 2011). У перакладзе Дзмітрыя Плакса на рускую мову выйшлі два «шведскія» нумары часопіса «Монолог», у перакладзе на беларускую — тры «шведскія» нумары часопіса «Дзеяслоў».
Бібліяграфія
Кнігі Дневник Сая Туомбли. — СПб.-Мн.: «Вита Нова»-«Новые мехи», 2001. Жара. — СПб.: «Невский простор», 2004. Cy Twomblys dagbok. — Stockholm: OEI Editör, 2006. Трыццаць тэкстаў: (зборнік вершаў). — Мн.: Медысонт, 2009. OM. — Stockholm: Ruin förlag, 2009. re citat iver. — Stockholm: Ersatz, 2011. Если бы я был. — 2011.
У анталогіях Poeter mot krig. — Malmö: Yelah förlag, 2003. TEXST. — Stockholm: Konstfack, 2004. Знаки препинания. — Мн.: «Новые мехи», 2005.
Пераклады Daniil Charms, «Den fyrbenta kråkan» (Malmö: Rámus förlag, 2005) Barys Pjatrovitj, «Fresker» (Malmö: Rámus förlag, 2008) Астрыд Ліндгрэн, «Піпі Доўгаяпанчоха» (Мінск: Зміцер Колас, 2008) Катарына Фростэнсан, «Чыстая краіна» (Мінск: Медысонт, 2011) Barys Pjatrovitj, «Torget» (Malmö: Rámus förlag, 2011) Andrej Chadanovitj, «Fria verser» (Stockholm: Ersatz, 2011) Таксама пераклаў на беларускую паасобныя вершы Т. Транстромера.
П’есы «Барух Эмануэль» (паст. НАТ імя Я. Купалы, рэжысёр Наталі Рынглер/Natalie Ringler, Мінск, 2003) «Kuppen» (паст. Радыётэатр Шведскага радыё, рэжысёр Людвіг Юзэфсан/Ludvig Josephson, Стакгольм, 2011) «Anne Frank och konduktören» (паст. Радыётэатр Шведскага радыё, рэжысёр Мары Венэрсцен/Marie Wennersten, Стакгольм, 2011)
Праекты «Фотахоку» (разам з Ігарам «Міцьком» Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; Культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, (2004—2008) «Schackspel» (разам з Магнусам Бертасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск (2005—2007) «Videodnevnik» (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; Галерэя «Дзіндра», Львоў; Галерэя Tegen 2, Стакгольм (2006—2008) «Перашкоды і націскі»: тэкст — Дзмітрый Плакс; музыка — Філіп Чмыр. («Будзьма беларусамі», Мінск, 2011)
Крыніцы
Спасылкі
Нужно знать минчанину: что такое «Белорусский климат» и почему он важен для Минска — citydog.by, 2.8.2015 lit-bel.org
Катэгорыя:Перакладчыкі Швецыі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на шведскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы