Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў (, г. Ленінград — ) — беларускі савецкі і расійскі спартсмен. Заслужаны майстар спорту СССР па сучасным пяцібор'і (прысвоена ў 1972 г.). Майстар спорту СССР па плаванні, фехтаванні. Заснавальнік школы пяціборцаў Беларусі. Ганаровы член таварыства «Дынама». Член саюза спартсменаў Беларусі. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ў 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС (чэрвень-ліпень 1986 г.). Палкоўнік міліцыі.
Біяграфія
Скончыў Ерэванскі інстытут фізічнай культуры ў 1966. З 1967 інструктар па спорце Беларускага савета ФСТ «Дынама», з 1977 старшы выкладчык Мінскай вышэйшай школы МУС СССР.
Выкладчыцкая дзейнасць За ўвесь трэнерскай перыяд работы падрыхтаваў МСМК СССР — 2 чал., МС — 4 чал., КМС — 6 чал. 1972—1977 гг. — Старшы трэнер Мінскага абласнога савета «Дынама». 1977—1981 гг.: Выкладчык, старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 1981—1988 гг.: Начальнік курсу Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 1988—1992 гг.: Старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 1992—1993 гг.: Старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Медалі «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» «За добрасумленную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» «Ветэран працы» «За бездакорную службу» 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.
Спартыўныя дасягненні Неаднаразовы чэмпіён Ленінграда і РСФСР па плаванні. Пераможца II-й Спартакіяды народаў СССР па плаванні (1959 г.) Неаднаразовы пераможца усесаюзных і міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор’і Чэмпіён Свету 1969 г. (Будапешт) у складзе зборнай каманды СССР па сучасным пяцібор’і Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 1970
Член каманд: зборная каманда СССР па плаванні (1957 г.); спартыўная каманда «Дынама» Рэспублікі Арменія (1965 г.); зборная каманда цэнтральнага савета «Дынама»; зборныя каманды БССР і СССР; штатная спартыўная каманда «Дынама» (1967 г .).
Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Плыўцы СССР Катэгорыя:Пяціборцы