Вітольд Карлавіч Цэра́скі (, — ) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (з 1914 года).
Біяграфія Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і настаўніка геаграфіі. Бацька яго памёр, пакінуўшы сям’ю ў складаным матэрыяльным становішчы. Дзякуючы намаганням маці пасля заканчэння Слуцкай гімназіі, дзе ён паказаў выдатныя вынікі i схільнасць да дакладных i прыродазнаўчых навук, асабліва да астраноміі, Вітольд Цэраскі паступіў на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1867). Астраномію вывучаў пад кіраўніцтвам прафесара Ф. А. Брадзіхіна, пад уплывам якога засяродзіў свае далейшыя даследаванні на астрафізіцы. Ужо з 2-га семестра ён працаваў ва ўніверсітэцкай абсерваторыі назіральнікам. Скончыў універсітэт у 1871 годзе i быў залічаны на пасаду пазаштатнага асістэнта, a з 1878 — астранома абсерваторыі.
У 1882 годзе В. Цэраскі абараніў доктарскую дысертацыю на ступень магістра астраноміі i пачаў выкладаць гэты предмет у Маскоўскім універсітэце. У 1883 года практыкаваўся ў абсерваторыях Германіі, слухаў лекцыі нямецкага прыродазнаўца Г. Гельмгольца i іншых вучоных. У 1887 годзе абараніў ў Пецярбургскім універсітэце доктарскую дысертацыю «Астранамічны фатометр і яго прыкладанні», a ў 1889 стаў прафесарам. З 1891 года — загадчык Маскоўскай універсітэцкай абсерваторыі. Працаваў на гэтай пасадзе да 1916 года. Член-карэспандэнт Расійскай АН (1914) i член многіх астранамічных таварыстваў Расіі.
3-за пагаршэння здароўя пакінуў работу ў абсерваторыі i пераехаў у Крым, дзе яго i застала Кастрычніцкая рэвалюцыя. Не маючы падтрымкі з боку ўлад, В. Цэраскі апынуўся ў нястачы i існаваў за кошт невялікіх дапамог ад сяброў з-за мяжы. У 1922 годзе яму назначылі дзяржаўную пенсію. У 1923 ён пераехаў да сына ў Падмаскоўе. Да апошніх дзён не спыняў навуковай дзейнасці.
Навуковая дзейнасць Адзін з піянераў выкарыстання фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафотаметрыіЛаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г.. Вітольд Цэраскі быў адным з пачынельнікаў інструментальнай фотаметрыі i заснавальнікам маскоўскай школы фотаметрыстаў, ён распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў i дамогся высокай для свайго часу дакладнасці вызначэння бляску зорак. На працягу 1875—1903 гадоў ён дакладна вымераў бляск больш як 500 зорак, адным з першых вызначыў у 1903 годзе зорную велічыню Сонца.
У 1885 годзе адкрыў ззяючыя ў начы серабрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадах, сумесна з А. Белапольскім устанавіў, што яны знаходзяцца на вялікай вышыні над Зямлёй (каля 80 км). Па яго ініцыятыве з 1895 года распачата сістэматычнае фатаграфаванне неба з мэтай адшукання i даследавання переменных зорак на атрыманых фотаздымках. У 1895 годзе на аснове доследаў з плаўленнем металаў у фокусе ўвагнутага люстэрка ўпершыню ўстанавіў ніжнюю мяжу тэмпературы Сонца 3500 °C. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэння каардынат метэорнага радыянта і метад вызначэння вуглавой скорасці метэораў.
Вітольд Цэраскі цікавіўся гісторыяй астраноміі, асабліва XVI i XVII ст., спецыяльна наведаў мясціны, дзе жылі i працавалі Мікалай Капернік (апублікаваў пра яго артикул) i Ціха Браге.
Ушанаванне памяці У гонар Вітольда Цэраскага названая малая планета 807 Цэраскія і кратэр на адваротным баку Месяца.
На будынку Слуцкай гімназіі № 1 у 2014 г. была ўсталявана мемарыяльная дошка.
Крыніцы
Літаратура
Лаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г. — С. 180.
Спасылкі
Катэгорыя:Астраномы Расіі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ