Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Ян Андрэй Белабоцкі (сярэдзіна XVII ст., Перамышль — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока.

Біяграфія Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію, Кракаўскі ўніверсітэт. З 1665 года падарожнічаў па Еўропе, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Фландрыі. Быў кальвінскім прапаведнікам у Слуцку, выкладчыкам у Магілёве. З-за пераследу езуітамі пераехаў у Смаленск, а ў 1681 — у Маскву, дзе распаўсюджваў рацыяналістычныя і антыцаркоўныя ідэі. Царкоўны сабор прызнаў яго ератыком, у выніку чаго Белабоцкі быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў і прыняць праваслаўе, пасля хрышчэння ўзяў праваслаўнае імя Андрэй (1682).

Знаходзіўся ў канфрантацыі з , які неаднаразова рабіў супраць яго варожыя акцыі. У Маскве ажаніўся, займаўся перакладчыцкай і літаратурна-педагагічнай дзейнасцю, выкладаў латынь. У 1685 дыспутаваў з братамі , быў абвінавачаны імі ў ерасі. Знаходзіўся ў складзе кітайскага пасольства як перакладчык. У 1691 вярнуўся ў Маскву. Аб апошнім перыядзе яго жыцця амаль нічога не вядома.

Светапогляд Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыяльнай царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавекаБЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Белабоцкі падкрэсліваў, што разам з богам вечна існуе прырода, сам бог — частка прыроды. Ставіў філасофію вышэй багаслоўя, сцвярджаў, што магчымасці чалавечага розуму неабмежаваныя, адстойваў адзінства душы і цела.

Літаратурная творчасць Асобныя творы А. Белабоцкага напісаныя ў вершаванай форме. Галоўны паэтычны твор — паэма «Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека», у якой аўтар у рэлігійных барочных вобразах маляваў сучаснае яму жыццё. У паэме сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету.

Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».

Працы Вызнанне веры (1681) Аб паслядоўнасці Хрысту (1684—1685, пераклад трактату Фамы Кемпійскага Аб перайманні Хрысту) Кароткая гутарка Ласкі з Праўдай аб Божай міласэрнасці і пакутах (1685, надрукавана ў 1712) Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека , паэма (1690 Рыторыка (1690) Вялікая навука Раймунда Лулія (1698) Кніга філасофская (1699)

Найноўшыя публікацыі Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв./ Вступ. ст., подг. текста и примеч. . Л.: Советский писатель, 1970 (Библиотека поэта. Большая серия)

Цікавыя факты Белабоцкаму прысвечаны верш Андрей Белобоцкий .

Літаратура

Спасылкі Энцыклапедычны артыкул Белабоцкі ў бібліятэцы

Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі барока