Браніслаў Белаблоцкі (, в. Астрашын, Слуцкі раён — , г. Варшава) — рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’іБЕЛАБЛОЦКІ Браніслаў . Скончыў Мінскую, паводле іншых даных СлуцкуюСлуцкая гімназія ў 1871—1900 гадах гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта і адначасова ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А. Герцэна, М. Чарнышэўскага, В. Бялінскага, М. Дабралюбава. З 1882 ў Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «» (першы), вёў рэвалюцыйную прапаганду.
Творчасць
Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), газеце «» («Штотыднёвы агляд») У літаратурна-крытычных творах падкрэсліваў класавы характар літаратуры, патрабаваў рэалістычнага адлюстравання жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызвалення працаўнікоў. У сацыялагічных даследаваннях з марксісцкіх пазіцый крытыкаваў так званую «арганічную тэорыю таварыства» Г. Спенсера, падкрэсліваў, што рухаючай сілай грамадства з’яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, перакладаў «» К. Маркса на польскую мову.
Бібліяграфія
Szkice społeczne i literackie / Oprac. S. Sandler. — Warszawa, 1961. Szkice literackie / Oprac. L. Krzywicki. — Warszawa, 1932.
Крыніцы
Літаратура
Малевіч С. А. Белаблоцкі Браніслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 1. — Мн., 1993. Białobłocki Bronisław [Электронный ресурс] // Encyklopedia PWN. — Электрон. дан. — Режим доступа (на 11.12.2006): http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3877032, свободный. — Загл. с экрана. Мальдзіс А. Верны вучань рэралюцыйных дэмакратаў // ЛіМ. 1961. 21 лістап. Малевич С. А. Вопросы исторического материализма в трудах Людвига Крживицкого. Мн., 1971 Sandler S. U pocz№tkуw marksistowskiej krytyki literackiej w Polsce; Bronisіaw Biaіobіocki. Wrocіaw, 1954 Krzywicki Z. Wspomnienia. T. 2. Warszawa, 1958. Henryk Markiewicz: Pozytywizm. Wyd. VII. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2008, s. 374, 449, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej. ISBN 978-83-01-13849-3. Ludwik Krzywicki: Białobocki Bronisław. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan — Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 12-13. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову