Скрыпнёвыя, таксама Асліннікавыя (Onagraceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.

Налічвае больш за 20 родаў, якія аб’ядноўваюць звыш 640 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 25 відаў.

Апісанне

Пераважна шматгадовыя травы, часам кусты і паўкусты, рэдка невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайнае або зубчастае. Кветкі адзіночныя або з лісцінкамі ў коласпадобных, гронкападобных або мяцёлкавых суквеццях, большай часткай правільныя і абодваполыя, звычайна чатырохчленікавыя, з кветкавай трубкай, прырослыя да завязі. Плод — каробачка або арэхападобны, рэдка — ягадападобны.

Роды

Сямейства налічвае два падсямействы, шэсць трыб і 20 родаўПаводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).:

Падсямейства Ludwigioideae

Падсямейства Onagroideae Трыба Circaeeae

Трыба Epilobieae

Трыба Gongylocarpeae

Трыба Hauyeae

Трыба Lopezieae

Трыба Onagreae

Паводле The Plant List на 2013 год, у склад сямейства ўваходзяць 45 родаў, якія ўключаюць 832 віды.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, кармавыя, меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сямействы раслін