Скрыўленне пазваночніка (хрыбетніка), таксама скаліёз ( — «крывы», ) — устойлівае бакавое адхіленне пазваночніка (у франтальнай плоскасці).

Віды скаліёзу У сусветнай практыцы скаліёзы адрозніваюць па розніцы ў часе іх праявы (маніфестацыі) у тыповыя скачкі росту. Інфантыльнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж першым і другім годам жыцця. Ювенільнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж чатырма гадамі і шасцю. Адалесцэнтнымі (падлеткавымі) ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія ўзнікаюць у асноўным паміж дзесяццю і чатырнаццаццю гадамі.

Па лакалізацыі скрыўленняў адрозніваюць: Таракальны скаліёз — скрыўленне толькі ў грудным аддзеле пазваночніка. Люмбальны скаліёз — скрыўленне толькі ў паяснічным аддзеле пазваночніка. Таракалюмбальны скаліёз — адно скрыўленне ў зоне грудапаяснічнага пераходу. Камбінаваны скаліёз — падвойнае S-падобнае скрыўленне.

Літаратура

Катэгорыя:Артапедыя Катэгорыя:Захворванні апорна-рухальнага апарата чалавека