Асіміля́цыя ( — прыпадабненне) у сацыялогіі і этнаграфіі — страта адною часткай соцыуму (ці цэлым этнасам) сваіх адметных рысаў і замена на запазычаныя ў іншай часткі (іншага этнаса). У цэлым, гэта этнакультурны зрух у самасвядомасці пэўнай сацыяльнай групы, якая раней была іншай супольнасцю у плане мовы, рэлігіі ці культуры.
Асіміляцыя можа насіць як добраахвотны характар — захапленне іншай больш развітай ці прывабнай культурай, міжнацыянальныя ці міжканфесійныя шлюбы і г.д., так і прымусовы характар — заваёва, колькаснае вынішчэнне, прымусовае перасяленне, заканадаўчая дзейнасць, скіраваная на задушэнне тых ці іншых культурна-моўных праяваў.
Прыклады асыміляцыяў
Этнаграфічныя албанізацыя амерыканізацыя арабізацыя араўканізацыя балгарызацыя галізацыя германізацыя грузінізацыя іспанізацыя італьянізацыя кітаізацыя латышызацыя мадзьярызацыя паланізацыя раманізацыя румынізацыя русіфікацыя украінізацыя славянізацыя цюркізацыя элінізацыя юдаізацыя япанізацыя
Рэлігійныя будыфікацыя (ламаізацыя) ісламізацыя юдаізацыя хрысціянізацыя
Літаратура
Спасылкі Асіміляцыя этнічная ў этнапсіхалагічным слоўніку
Катэгорыя:Культурная асіміляцыя Катэгорыя:Этналогія