Марына Мікалаеўна Бяльзацкая (,  — , Мінск) — беларуская савецкая артыстка балета і балетмайстар. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), Народная артыстка Беларускай ССР (1977). Лаўрэат прэміі УЦСПС.

Біяграфія З адзінаццаці год засталася круглай сіратой і выхоўвалася ў доме ў свайго дзядзькі — вядучага танцоўшчыка і балетмайстра Вялікага тэатра, заслужанага артыста РСФСР Жукава Леаніда Аляксеевіча. У 1923 годзе паступіла ў балетны тэхнікум пры Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры СССР (зараз ), які скончыла ў 1931.

Па заканчэнні, працавала артысткай балета ДАВТ СССР. Пасля здымак у фільме Вясёлыя рабяты, паступіла артысткай балету ў джаз-аркестр РСФСР, пад кіраўніцтвам , пазней зноў вярталася ў Вялікі Тэатр, працавала ў некалькіх тэатрах аперэты.

Падчас Вялікай Айчыннай Вайны не паспела эвакуіравацца з Масквы разам з тэатрам і была мабілізавана. Па мабілізацыі працавала санітаркай шпіталя з кастрычніка 1941 па люты 1942 года. Пасля дэмабілізацыі, паступіла ў танцоўшчыцай. З 1944 працавала ў джаз-аркестры БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, дзе пазнаёмілася са сваім мужам Адамам Бяльзацкім, музыкантам аркестра.

У красавіку 1946 нарадзіла дачку Лёду, а ў канцы 1946 джаз быў разагнаны (як не савецкі) і шмат якія яго ўдзельнікі (у першую чаргу Э. Рознер) былі арыштаваны. Працавала ў Яраслаўлі ў мясцовым тэатры аперэты і паралельна вяла танцавальны гурток пры Упраўленні Паўн. Жад. дарогі.

З 1947 года — салістка Тэатра музычнай камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе.

З 1957 года працавала ў Палацы прафсаюзаў ў якасці педагога-рэпетытара двух балетных студый. У тым жа годзе па свайму пачыну пачала займацца з дзецьмі, якія не прайшлі па конкурсе ў гэтыя балетныя студыі. У пачатку 1958 ансамбль без назвы заняў першае месца ў Рэспубліканскім аглядзе дзіцячай мастацкай самадзейнасці. Калектыў тэрмінова атрымлівае афіцыйны статус, а Марына Мікалаеўна становіцца штатным кіраўніком гуртка народнага танца. 28 лютага ансамбль атрымаў сваю назву — «Равеснік», і гэты дзень лічыцца днём народзінаў калектыву.

У сваіх жыццярадасных, маляўнічых, адзначаных багатай фантазіяй пастаноўках (больш за 100, сярод іх тэматычныя кампазіцыі «З чаго пачынаецца Радзіма», «Піянеры Беларусі», «Дружба народаў», «Ляціце, галубы») балетмайстар улічвала рэальныя фізічныя і псіхалагічныя магчымасці дзяцей.

У 1964 годзе калектыў першым з дзіцячых самадзейных калектываў атрымаў званне народны. У 1968 годзе Марына Мікалаеўна атрымлівае званне заслужанага дзеяча культуры БССР, у 1977 годзе — званне народнай артысткі Беларускай ССР. У 1980 ансамбль стаў .

У 1996 годзе з-за шматлікіх рознагалоссяў з кіраўніцтвам пакінула калектыў, «па ўласным» жаданні, але неафіцыйна заставалася яго кіраўніком да канца снежня 1999 года, калі ў ансамбль па патрабаванні начальства быў дасланы новы кіраўнік. Тады ж з ансамбля пайшлі і ўсе тыя, хто раней працаваў пад яе кіраўніцтвам. Памерла Марына Мікалаеўна 29 лістапада 2004 года ў сваёй мінскай кватэры, у доме № 18 па праспекце Машэрава.

Сям’я Лёда Адамаўна Міхайлідзі — дачка Данііл Юр’евіч Міхайлідзі — унук

Узнагароды

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», ордэн «Знак Пашаны», імянныя гадзіннікі ад камандуючага Войскамі Варшаўскага дагавора «За садзейнічанне ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі ВД». Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), Народная артыстка Беларускай ССР (1977).

Памяць каля дома N 18 па праспекце Машэрава (былая вул. Варвашэні), дзе Бяльзацкая пражыла апошнія 30 гадоў свайго жыцця, у 2006 годзе ўсталявана мемарыяльная дошкаОна дарила детям талант и доброту

Літаратура

Спасылкі СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Четыре поколения хореографов

Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Балетмайстры СССР