Эльжбета Ракушанка, таксама Эльжбета Габсбург (, ; ,  — , ) — дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альбрэхта II, жонка Казіміра IV. Яе братам быў Ладзіслаў Постум.

Біяграфія Эльжбета была дачкой Альберта II Германскага (1397—1439) і яго жонкі Лізаветы Багемскай (1409—1442). Яна выйшла замуж 10 сакавіка 1454 года за караля Польшчы і Літвы Казіміра IV. Чацвёра з яе сыноў сталі каралямі, таму яе таксама завуць «маці каралёў».

Пасля смерці ў 1457 годзе бяздзетнага брата Эльжбеты Ладзіслава Постума яна і яе сям’я заявілі правы на трон Багеміі і Венгрыі. Праз некаторы час яе старэйшы сын атрымаў абодва трона. Яе малодшы сын стаў каралём Польшчы і Літвы.

Сям’я Эльжбета была замужам за Казімірам IV, каралём Польшчы і Вялікім князем Літоўскім. Мела шасцярых сыноў: Уладзіслаў Ягелон (1456—1516), кароль Чэхіі і Венгрыі; Казімір Святы (1458—1484), намеснік бацькі ў Літве, памёр маладым, кананізаваны; Ян Альбрэхт (1459—1501), спадчыннік бацькі як кароль Польшчы; Аляксандр Ягелон (1461—1506), спадчыннік бацькі як вялікі князь літоўскі, пасля смерці Яна Альбрэхта таксама кароль Польшчы; Жыгімонт I (1467—1548), пасля смерці Аляксандра стаў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім; Фрыдэрык Ягелончык (1468—1503), біскуп кракаўскі, затым кардынал і архібіскуп гнезненскі.

Мела таксама сямёра дочак, з якіх пяцёра выйшлі замуж за кіраўнікоў краін заходняй Еўропы: Ядзвіга (1457—1502) жонка з 1475 года Георга Багатага (1455—1503), герцага Ландсхут-Баварскага; Сафія (1464—1512) жонка з 1479 года Фрыдрыха (1460—1536), маркграфа Брандэнбург-Ансбахскага і Байрэйта, маці Альбрэхта Прускага; Эльжбета (1465—1466/67); Эльжбета (1472—1480/81); Ганна (1476—1503) жонка Багуслава X, герцага Памеранскага (1454—1523); Барбара (1478—1534), жонка з 1496 года герцага Георга Саксонскага (1471—1539); Эльжбета (1482—1517), жонка з 1515 года герцага Фрыдрыха II фон Лігніц (1480—1547).

Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія