Махафалі (, літаральна «тыя, хто ствараюць забароны» або «пазбаўленыя забарон») — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць паўднёвы захад Мадагаскара. Агульная колькасць — 437 000 чалавек.Mahafaly of Madagascar

Махафалі жывуць у самым засушлівым рэгіёне Мадагаскара, што абумовіла распаўсюджанне самых розных гаспадарчых заняткаў (сельская гаспадарка, паляванне, збіральніцтва, лоў рыбы, рамяство), паколькі ніводны з іх не можа стала забяспечваць патрэбы насельніцтва. У адрозненне ад іншых малагасійцаў, махафалі не прытрымліваюцца шматлікіх забарон фады, таму ахвотна наймаюцца на працу, не папулярную сярод прадстаўнікоў іншых груп. Многія працуюць на шахтах за межамі свайго рэгіёна.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць махафалі прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных вераванняў. Асаблівую ролю маюць пахавальныя культы і культ продкаў. Шануюцца святыя лясы і гаі. Махафалі вядомыя будаўніцтвам выдатна аздобленых магільняў і разьбой драўляных ідалаў алуалу.

Таксама распаўсюджана хрысціянства (25 % вернікаў).

Спасылкі Афрыканскія гісторыі. Профіль групы махафалі Паўднёвы Мадагаскар. Даведнік для вандроўніка Алуалу — адзін з сімвалаў малагасійскай культуры

Катэгорыя:Малагасійцы