Антанусі (малагас. Antanosy) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць — 892 000 чалавекAntanosy of Madagascar.
Антанусі мігрыравалі на паўднёвы ўсход Мадагаскара ў XVIII ст. Падзяляюцца на 3 буйныя групы. Частка антанусі традыцыйна падтрымлівала саюзныя адносіны з антайсака і нават некаторы час уваходзіла ў склад іх дзяржавы.
Асноўныя заняткі - сельская гаспадарка (вырошчванне рысу і клубняплодаў), лясная гаспадарка, лоў рыбы. Будуюць драўляныя жытлы каркаснага тыпу.
Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.
Большасць вернікаў прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджаны таксама хрысціянства (53%) і іслам (9%).
Спасылкі Oral testimony of the Antanosy people Madagascar: notre mariage traditionnel Antanosy près de Fort-Dauphin Dominique Somda Odeur des morts et esprit de famille (Anôsy, Madagascar) Malagasy/Antanosy Phrasebook
Катэгорыя:Малагасійцы