Любоў Чаркашына (нар. , Брэст) — беларуская гімнастка і трэнер, бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 года ў індывідуальным першынстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2011).

Біяграфія На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2003 годзе. Завяршыла спартыўную кар’еру пасля Алімпійскіх гульняў 2012 года. Затым працуе як трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы.

На прэзідэнцкіх выбарах 2015 з’яўлялася даверанай асобай Аляксандра ЛукашэнкіЦВК абнародавала інфармацыю ад давераных асобах трох кандыдатаў у прэзідэнты.

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Асабістае жыццё Замужам за футбалістам Віктарам Малашка.

Спартыўныя дасягненні Чэмпіёнка Беларусі Прызёр Кубку свету па мастацкай гімнастыцы (2011, Пезара): 1 золата, 2 срэбра, 2 бронзы Прызёр Еўропы Бронзавая прызёрка на Летніх алімпійскіх гульнях у Лондане

Спасылкі

Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь