Сні́тка, Сныць — род кветкавых раслін сямейства . Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — .
Біялагічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце на доўгіх хвосціках, двойчы трайчастыя ці трайчатаперыстыя. Лісточкі — даўгавата-яйкападобныя, пілаватыя па краях.
Суквецці — парасонікі і парасончыкі, без лісточкаў абгорткі і абгортачак.
Кветкі дробныя, белыя, рэдка ружовыя. Тычынак пяць. Пад полагам лесу снітка звычайна не цвіцеБіялагічны энцыклапедычны слоўнік — Снітка .
Плады — сціснутыя з бакоў віслаплоднікі з тонкімі ніткападобнымі рэбрамі.
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 8 відаў:
Гаспадарчае значэнне Лекавыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле. Маладое лісце сніткі звычайнай валодае своеасаблівым пахам, багатае на вітамін C, ужываецца ў ежу.
Літаратура
Спасылкі
http://www.dcnr.state.pa.us/forestry/invasivetutorial/Goutweed.htm http://www.homolaicus.com/scienza/erbario/utility/botanica_sistematica/hypertext/0035.htm#000000 Botanica Sistematica Lord, Tony, Flora: The Gardener’s Bible, Cassell (London),2003
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Меданосныя расліны