Шырвінты С. 80., таксама Шырвінтас () — горад у цэнтральнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шырвінцкага раёна Віленскага павета. Горад размешчаны за 50 км ад Вільні. Шырвінты адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя Упершыню Шырвінты ўпамінаюцца ў 1475 годзе, калі тут быў пабудаваны першы касцёл. У 1772 годзе Шырвінты ўваходзілі ў склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства ЛітоўскагаRizzi Zannoni, Carte de la Pologne, 1772, ca 1:690 000, k. nr. 6.. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Шырвінты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Пасля таго як паз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір у 1879 годзе тут была адкрыта паштовая станцыя.
З 1918 года ў складзе Літвы. У снежні 1920 года ў наваколлі Шырвінтаў прайшлі баі паміж літоўскімі войскамі і палякамі, якія ўжо занялі Вільню. Пасля гэтага Шырвінты былі ў нейтральнай зоне паміж Літвой і Польшчай, але потым увайшлі ў склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР.
З 1950 года Шырвінты атрымалі статус горада і сталі цэнтрам раёна. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Шырвінтаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 5 827 100,00 Літоўцы 5 290 90,78 Палякі 292 5,01 Рускія 108 1,85 Беларусы 21 0,36 Украінцы 17 0,29 Іншыя 20 0,34 Не ўказалі 73 1,25
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі