Вале́рый Яўге́навіч Садо́ха (, ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, аспірантуру НДІЖБ Дзяржбуда СССР, Усерасійскую акадэмію знешняга гандлю.

1975-1978 аспірант лабараторый эканомікі прасторавых і канструкцый НДІЖБа Дзяржбуда СССР 1979-1984 старшы навуковы супрацоўнік ІСіА Дзяржбуда БССР 1984-1991 загадчык лабараторыі НПТА «Белбуднавука» 1991-1992 галоўны спецыяліст Дзяржзнешэканамсувязі Рэспублікі Беларусь 1993-1994 намеснік начальніка ўпраўлення нетарыфнага рэгулявання Дзяржзнешэканамсувязі Рэспублікі Беларусь 1994-1997 першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча 1997-1998 намеснік Міністра знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь 1998-2000 намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь 2000-2002 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі 2002-2004 Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 2004-2009 саветнік-пасланнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі 2009-2011 Дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 2011—2016 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам; пасол у Камбоджы, Лаосе, М’янме, Тайландзе па сумяшчальніцтве.

Асабовыя звесткі Жанаты, мае двух дачок. Валодае англійскай, польскай і нямецкай мовамі.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў В’етнаме Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Камбоджы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў М’янме Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Лаосе Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Тайландзе Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь