Нгазіджа або Гранд-Камор (кім. Ngazidja, ) — востраў у Мазамбікскім праліве Індыйскага акіяна недалёка ад берага Афрыкі, паміж паўночным Мазамбікам і паўночным Мадагаскарам. Гэта самы вялікі востраў у Саюзе Каморскіх Астравоў. Вялікая частка насельніцтва — камарыцяне (анталаатра). Яго насельніцтва на 2006 год — прыблізна 316 600 жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр вострава і сталіца дзяржавы Каморскія Астравы — Мароні. Паводле канстытуцыі 2002 года, востравам кіруе выбраны прэзідэнт, як і іншымі астравамі, з федэральным урадам, што пры гэтым не памяншае ўладу і аўтаномію.

thumb|250px|left|Мароні, сталіца Каморскіх астравоў

Катэгорыя:Геаграфія Каморскіх астравоў Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Каморскіх астравоў Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта