thumb|right|Круг Круг — частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю

Круг — геаметрычнае месца пунктаў плоскасці, адлегласць ад якіх да зададзенага пункта (цэнтра круга) не перавышае зададзенага неадмоўнага ліку (радыуса гэтага круга). Калі радыус роўны нулю, то круг выраджаецца ў пункт.

Пры нястрогім (⩽) няроўнасці атрымліваецца вызначэнне замкнёнага круга. Адкрыты круг (унутранасць круга) атрымаецца, калі запатрабаваць строгую няроўнасць: .

Мяжой круга па вызначэнні з'яўляецца акружнасць.

Звязаныя вызначэнні Радыус — не толькі велічыня адлегласці, але і адрэзак, які злучае цэнтр круга з яго мяжой. Адрэзак, які злучае два пункты мяжы круга і праходзіць праз яго цэнтр, завецца дыяметрам круга. Сектар круга — скрыжаванне круга і некаторага яго цэнтральнага вугла, гэта значыць частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі, якія злучаюць канцы дугі з цэнтрам круга. Сегмент — частка круга, якая абмежавана дугой і хордай, якая сцягвае яе.

Гл.таксама Тор (геаметрыя)

Катэгорыя:Геаметрычныя фігуры Катэгорыя:Планіметрыя