Міхаіл Чартары́йскі () — вялікалітоўскі арыстакрат.

З роду князёў Чартарыйскіх, сын яго пачынальніка князя Васіля.

Разам з братамі Іванам і Аляксандрам арганізаваў змову і забіў вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Уцёк у Венгрыю.

У 1444 годзе вярнуўся, у 1445—1451 гадах маршалак дворны Свідрыгайлы. Праціўнік экспансіі Польшчы на Валынь. У 1452 годзе разам з братам Іванам дапамог вялікалітоўскім сілам заняць Луцк, прызначаны намеснікам брацлаўскім.

Заснаваў радавое гняздо Чартарыйскіх у Клевані. У 1478 годзе абараняў Брацлаўскі замак ад крымскіх татараў.

Ад унукаў Міхаіла (валынская галіна) паходзяць дзве асноўныя лініі роду Чартарыйскіх.

Крыніцы

Літаратура

Міхаіл Міхаіл