Музе́й акупа́цый () — музей у Таліне (Эстонія), які знаходзіцца на рагу вуліцы Таампэа і бульвара Каарлі. Экспазіцыі музея прысвечаныя гісторыі Эстоніі ў 1940—1991 гадах, калі краіна была паслядоўна акупаваная СССР, нацысцкай Германіяй і зноў Савецкім Саюзам.
У 1999 годзе члены Эстонскага фонду Кістлер-Рытса () пачалі збор інфармацыі для будучай экспазіцыі і гістарычных даследаванняў. Было распачата супрацоўніцтва з Эстонскай міжнароднай камісіяй па расследаванні злачынстваў супраць чалавецтва, Эстонскай дзяржаўнай камісіяй па экспертызе палітыкі рэпрэсій, Асацыяцыяй «Memento», Даследчым цэнтрам савецкай эпохі ў Эстоніі, а таксама з расійскім таварыствам «Мемарыял» і іншымі арганізацыямі. Музей быў афіцыйна адчынены 1 ліпеня 2003 года.
Фотагалерэя
Глядзіце таксама Музей акупацыі Латвіі Музей савецкай акупацыі, Вільнюс Музей савецкай акупацыі, Кіеў Музей савецкай акупацыі, Тбілісі
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта Катэгорыя:Злачынствы таталітарных камуністычных рэжымаў Катэгорыя:Музеі Таліна Катэгорыя:Гістарычная палітыка Катэгорыя:Музеі і выстаўкі пра злачынствы камунізму Катэгорыя:Музеі і выстаўкі пра злачынствы фашызму і нацызму Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Таліне