Гесіёд () — старажытнагрэчаскі (VIII—VII ст. да н.э.). Першы рэальны літаратар у гісторыі антычнай літаратурыТ. Шамякіна (2008).
Большую частку жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сялянскі каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т.л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сацыяльную няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэтычны прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.
Як і Гамер, Гесіёд асноўваецца на міфалогіі. Менавіта ён выкладае міф пра пяць вякоў гісторыі чалавецтва: залаты, сярэбраны, медны, гераічны і, нарэшце, апошні — жалезны век. У гэты век, на думку Гесіёда, знікаюць усе маральныя нормы, людзі, губляючы сорам і сумленне, ідуць да сваёй пагібелі.
Беларускія пераклады Паходжанне багоў (Тэагонія). Працы і дні. Пер. са старагрэцк. Л. Баршчэўскага. Мн.: Раман Цымбераў, 2025.
Літаратура Гесіёд // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн.: БелЭн, 1997. Кашэўскі, С. Гесіёд і яго паэмы. Пер. з польск. // Гесіёд. Паходжанне багоў (Тэагонія). Працы і дні. Пераклаў са старагрэцк. Лявон Баршчэўскі. Мн.: Раман Цымбераў, 2025. С. 78 - 127.
Спасылкі
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты Катэгорыя:Паэты VIII стагоддзя да н.э.