Павел Пласконны (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2012). У цяперашні час працуе трэнерам у моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», за які згуляў усяго адзін матч у аснове (у Кубку). У 2005 годзе стаў іграком салігорскага «Шахцёра», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2008 годзе гуляў у Грэцыі, пасля вярнуўся ў Беларусь.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У сезоне 2012 і першай палове 2013 года быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, а ўлетку 2013 года страціў месца ў стартавым складзе. Як вынік, па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.

У студзені 2014 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау». У красавіку 2014 года прыняў грамадзянства Казахстана. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта.

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу. Быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў віцяблян, але ўжо ў маі 2015 года пакінуў клуб па сямейных абставінах.

У чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у літоўскім клубе «Судува», але ў выніку не папоўніў яго склад. Пазней стаў трэніравацца разам з «Белшынай» і дамовіўся аб падпісанні кантракта. 17 ліпеня дэбютаваў у складзе бабруйскай каманды ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса». У далейшым замацаваўся ў аснове бабруйчан, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы.

У студзені 2016 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Гарадзея». У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі». У сезоне 2017 заставаўся іграком стартавага складу. Сезон 2018 таксама пачынаў у аснове, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Гарадзею», адправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат», які скончыўся беспаспяхова. У лютым 2019 года стаў іграком мінскага НФК. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім.

У верасні 2019 года стала вядома, што Пласконны прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць трэнерам з юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля гарнякоў.

У лютым 2023 года стаў трэнерам у асноўнай камандзе «Мінска». У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2005 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006, 2007, 2012, 2013 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Паніёніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі