Вялі́кае Сці́клева (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, каля МКАД. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета.
Гісторыя Месцілася на зніклай цяпер рэчцы Сіняўцы, вядомай таксама як Сціклеўка і Трасцянка.
У 1791 годзе засценак маёнтка Трасцянец, шляхецкая ўласнасць, у Менскай парафіі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1815 годзе вёскі Стары Сціклеў (29 жыхароў мужчынскага полу) і Новы Сціклеў (37 жыхароў мужчынскага полу), уласнасць С. Прушынскага, у Мінскіх павеце і губерні.
У 1858 годзе вёска Сціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладанні Д. Спасовіча, вёска Новы Сціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сціклева (двор, 6 жыхароў), у Сенніцкай воласці Мінскага павета.
У Першую сусветную вайну з лютага па снежань 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Трасцянецкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ўключаная ў межы горада Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, загінула 33 жыхары.
З 16 ліпеня 1953 года ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.
У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад горада Мінска, яе забудова стала працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка вёскі засталася за Мінскай кальцавой аўтадарогай, не ў складзе горада. Забудова далучанай да Мінска часткі знесена ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, прыкладна на яе месцы цяпер аўтамабільная развязка МКАД і вуліцы Байкальскай.
У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтр саўгаса «Мінскай гародніннай фабрыкі». У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсць Дом культуры, яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва 2010 год — 1431 чалавек 2009 год (перапіс) — 1434 чалавекі 1999 год (перапіс) — 637 чалавек 1917 год — вёска 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў.
Прадпрыемствы ТАА «Пяць Кантынентаў». Завод вінаградных він (вул. Фабрычная, 16-55) ППУП «Альгрэта»
Славутасці
Царква Раства Хрыстова (1996)
Спасылкі
Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна