Сяргей Паліцевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец лідскага футбола, у 2007 гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў «Крылах Саветаў» з Самары. Пазней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.
У студзені 2011 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дубліруючы склад, але праз месяц вярнуўся ў аснову і зноў заняў сваё месца ў цэнтры абароны.
У студзені 2014 падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады. У сезоне 2014 ужо трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2015, пасля зыходу з «Дынама» Дзмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.
Па заканчэнні сезона 2015 «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з абаронцам, але Паліцевіч меў намер працягнуць кар’еру за мяжой. 14 студзеня 2016 года ён падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Генчлербірлігі». Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2017 года падоўжыў пагадненне з «Генчлербірлігі» яшчэ на два гады.
Па выніках сезона 2017/18 «Генчлербірлігі» страціў месца ў турэцкай Суперлізе, і ў ліпені 2018 года Паліцевіч перайшоў у казахстанскі «Кайрат». Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, часам з’яўляўся на полі ў аснове.
У студзені 2020 года пакінуў «Кайрат» і неўзабаве папоўніў склад салігорскага «Шахцёра». У 2020—2021 гадах шмат прапусціў з-за траўм, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў яе капітанам.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр» і хутка стаў іграком мінскага «Дынама». У сакавіку быў абраны капітанам каманды.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі.
У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 21 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ліхтэнштэйна.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2020, 2021, 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2022 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2010, 2013, 2014, 2015, 2022, 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2018, 2019 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Генчлербірлігі Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года