Рэспубліка Злучаных правінцый — рэспубліка, якая ўтварылася ў выніку перамогі Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі XVI—XVII стагоддзяў. Існавала з 1581 па 1795 год.
Гісторыя Да 1581 года тэрыторыя гістарычных Нідэрландаў складалася з княстваў, графстваў і незалежных дыяцэзій, некаторыя з іх, аднак не ўсе, уваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння гэтая тэрыторыя падзелена паміж такімі дзяржавамі, як Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, частка тэрыторый адышла да Францыі і Германіі. Гістарычныя Нідэрланды ў XVI стагоддзі прыкладна адпавядалі Сямнаццаці правінцыям, на якія распаўсюджвалася дзеянне Прагматычнай санкцыі 1549 года Карла V Габсбурга.
Праз шлюб, мір або продаж гэтыя землі перайшлі да габсбургскага імператара Карла V Габсбурга і яго сына, караля Філіпа II Габсбурга. У 1568 годзе Нідэрланды, кіруемыя Вільгельмам I Аранскім, паўсталі супраць Філіпа II з прычыны высокіх падаткаў, пераследу пратэстантаў урадам і спробы Філіпа мадэрнізаваць і цэнтралізаваць дэцэнтралізаваныя сярэдневяковыя ўрадавыя структуры правінцый. Гэта быў пачатак Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі.
У 1579 годзе 7 паўночных правінцый Нідэрландаў падпісалі Утрэхцкую унію, у якой яны паабяцалі падтрымаць адзін аднаго ў абарончай вайне супраць іспанскай арміі. Гэта было пацверджана ў «Акце аб урачыстым адрачэнні» (1581), дэкларацыі аб незалежнасці, у якой паўночныя правінцыі афіцыйна зрынулі Філіпа II як кіраўніка Паўночных Нідэрландаў.
Спачатку Злучаныя правінцыі імкнуліся выбраць свайго ўласнага кіраўніка. Яны запрасілі кіраваць дзяржавай Франсуа Анжуйскага (ён узначальваў рэспубліку Злучаных правінцый у 1581—1583 гадах). Пазней, пасля забойства Вільгельма Аранскага (10 ліпеня 1584), і Генрых III, і Елізавета адхілілі прапанову кіраваць Нідэрландамі. Аднак апошняя пагадзілася даць Злучаным правінцыям пратэктарат ад Англіі (, 1585) і адправіла ў якасці генерал-губернатара. Гэта не мела поспеху, і ў 1588 годзе правінцыі ператварыліся ў рэспубліку.
Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы