Аляксей Панкавец (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у літоўскім клубе «Дайнава» з Алітуса.

Клубная кар’ера Выступаў за розныя беларускія клубы, у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны ў складзе «Гомеля». Потым на працягу трох гадоў гуляў ва Украіне за клуб «Харкаў». У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Мінск», брэсцкае «Дынама».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», але ў мінскім клубе не здолеў стаць іграком асновы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»Футбол. Алексей Панковец перешел в "Торпедо-БелАЗ". У жодзінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2014 распачаў на лаўцы запасных. У сярэдзіне сезона некаторы час выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але потым вярнуўся на левы фланг абароны.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцаміБурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ". У сезоне 2015 заставаўся асноўным левым абаронцам каманды, толькі канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом, у новым сезоне стаў капітанам каманды. 30 красавіка 2016 года, згуляўшы супраць «Крумкачоў», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея АлейнікаваКлуб Алейникова. Алексей Панковец. Кучук учил “выжимать сцепление”. У студзені 2017 года стала вядома, што Панкавец застанецца ў Жодзіна і на наступны сезон.

Трэнерская кар’ера У студзені 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Тарпеда-БелАЗ»Панковец завершил карьеру игрока и вошел в тренерский штаб «Торпедо-БелАЗ», дзе неўзабаве стаў памочнікам галоўнага трэнера. Пакінуў жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 годаЗеневич, Панковец и Ржевский покинули "Торпедо-БелАЗ".

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера па АФП. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб.

У лютым 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб літоўскай «Дайнавы», дзе стаў дапамагаць Сяргею Кузняцову ў асноўнай камандзе, а таксама ўзначаліў рэзервовую каманду «Дайнава B» у Трэцяй лізе.

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі BОмельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В", у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі AВ Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А".

Міжнародная кар’ера У 2006 годзе згуляў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2003 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012 Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2003

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атака Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атака-Спорт Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі