Ефрасі́ння По́лацкаяНапісанне Ефрасіння паводле БП-2008., свецкае імя Прадсла́ва (магчыма Мельнікаў А. А. Еўфрасіння Полацкая (Жыціе Еўфрасінні Полацкай з каментарыямі А. А. Мельнікава) // , Полацкае княства — , , Іерусалімскае каралеўства) — князёўна, манахіня, ігумення манастыра Святога Спаса ў Полацку, паломніца, асветніца, мецэнатка і кананізаваная святая.

Дачка князя Святаслава Усяславіча. У юнацтве таемна прыняла манаскі пострыг. Пасля пасялілася ў келлі Сафійскага сабора ў Полацку, перапісвала кнігі, на думку некаторых даследчыкаў, перакладала іх, была міратворцай і асветніцай. Пабудавала дзве царквы паблізу Полацка, пазней заснавала пры іх жаночы і мужчынскі манастыры.

На заказ Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму жаночаму манастыру. Мужчынскаму манастыру ахвяравала абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская». У 1167 годзе паломнічала па святых мясцінах, памерла і пахавана ў манастыры Св. Феадосія ў Іерусаліме.

Звестак пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні ў крыніцах няма. Аснова гістарыяграфіі — яе «Жыціе», а іканаграфіі — напісаная да кананізацыі ікона, якая не захавалася да цяперашняга часу і згадваецца ў крыніцы XIX ст. Ефрасіння на іконе апісана як «подобием бледна лицем от пощения, ризы преподобнические, как у преподобномученицы Евдокеи». Найстаражытнейшай захаванай іканапіснай выявай лічыцца гравюрная копія XVI ст., зробленая з даўняга арыгінала.

У спісах XVI—XVIII стст. захаваліся царкоўныя спевы, прысвечаныя Ефрасінні; адна сціхіра вядома ў рукапісе канца XII ст. — унікальны помнік музычнай культуры ранняга Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.

Сям’я Часу нараджэння крыніцы не паведамляюць, даследчыкі даюць вельмі шырокі перыяд — паміж 1100 і 1120 гадамі, некаторыя звужаюць яго да 1101—1104 або 1110—1113 гадоў. Аляксей Мельнікаў прапанаваў як магчымую дату нараджэння 5 студзеня 1104 года, цяпер яе лічаць найбольш імавернай.

Прадслава (магчымае значэнне прадвесніца славы) паходзіла з уладарнай дынастыі Ізяславічаў Полацкіх, роду нашчадкаў Ізяслава — сына кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай княжны Рагнеды. Дзед Прадславы — полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, бацька — Георгій, наймалодшы з сыноў Усяслава. Лічаць, што Георгій — хроснае імя Святаслава Усяславіча. Мікалай Баўмгартэн думаў, што Георгіем у хрышчэнні быў Расціслаў Усяславіч, але гэта малаімавернаМельнікаў А. «Жыціе» і жыццё Еўфрасінні, ігуменні Полацкай // . С. 9—22..

Паводле Васкрасенскага летапісу, маці Прадславы была адной з дачок Уладзіміра Манамаха і, магчыма, звалася Сафіяй. Ёсць і іншыя меркаванні, напрыклад, Леў Гарошка лічыў, што Прадслава па маці была сваячкай візантыйскай імператарскай дынастыі Камнінаў, і яе дзядзькам мог быць Мануіл I Камнін, аднак спасылак і аргументаў Гарошка не даў, гісторыкі лічаць сваяцтва з Камнінамі неімаверным.

На думку Мельнікава, хроснае імя Прадславы, магчыма, было Еўпра́ксія (Параске́ва); даследчык зыходзіў з царкоўнай традыцыі выбіраць інацкае імя на першую літару хроснага, а таксама з устойлівых пар імён у гэтай традыцыі. Аднак, такая традыцыя ўзнікла пазней, у XIII—XIV стст., да гэтага інацкія імёны выбіралі па святцах, хаця і такую практыку ўхвалялі не ўсе архірэі.

Князь Георгій у «Жыціі» названы полацкім князем, але, на думку некаторых даследчыкаў, ён не мог быць ім, як малодшы з братоў. На іх думку ён атрымаў Віцебскі ўдзел, таму Прадслава магла нарадзіцца ў Віцебску . Аднак, да гіпотэзы пра нараджэнне Еўфрасінні ў Віцебску крытычна ставіўся Леанід Аляксееў, бо, на яго думку, тым часам Віцебск належаў да Смаленскага княства.

Прадслава была старэйшай дачкой, таксама «Жыціе» называе яе малодшую сястру Гардзіславу і братоў Давыда і Вячку. З «Аповесці мінулых гадоў» вядомы таксама брат Васілька.

Пострыг у манахіні

Бацькі адправілі Прадславу ў манастыр на навучанне. Праз нейкі час князёўна таемна прыняла пострыг. На думку Аляксея Мельнікава, гэта адбылося 15 лютага 1116 года ў Ізяслаўскім манастыры, бо ў Полацкай зямлі не было іншага адпаведна. Паводле іншай версіі, 25 верасня ў Полацкім манастыры, калі царква адзначае дзень святой Ефрасінні Александрыйскай. Атрымала інацкае імя Ефрасіння (, з  — «дабро» і  — «мысленне, развагі»; літаральна: «дабрадумная, радасная»).

Ігумення манастыра — Раманава, удава князя Рамана Усяславіча, дзядзькі Прадславы, крытычна ставілася да рашэння князёўны і баялася гневу яе бацькі, адгаворвала пляменніцу, але ўрэшце блаславіла. Прычыны яе ўчынку невядомыя; на думку Любові Ляўшун, уплываў бяспраўны стан жонак арыстакратаў, нарыклад Еўпраксіі-Адэльгейды), але грунтоўныя даследаванні адмаўляюць распаўсюджанасць такога.

Даследчыкі адзначаюць, што Прадславу пастрыг не епіскап (як патрабавалі манаскія Правілы), а звычайны святар. Аляксей Мельнікаў тлумачыў гэта тым, што полацкі епіскап Міна дажываў апошнія дні і не было магчымасці прасіць яго блаславення.

Па 12-гадовым узросце бацькі хацелі выдаць Прадславу замуж і такім чынам даведаліся пра пострыг дачкі, спачатку яны былі ў роспачы. Князь Святаслаў Усяславіч быў у гневе, спрабаваў пераканаць дачку пакінуць манастыр; маці галасіла як па нябожчыцы. Паводле «Жыція», па Прадславе «смуткаваў увесь дом».

Асветніцкая дзейнасць

Перапісванне кніг

Імаверна, у канцы 1110-х гадоў Ефрасіння прыняла і схіму. Праз пэўны час (паміж 1118—1122 гадамі, магчыма, што пасля ваенных дзеянняў 1119 года), з дапамогай полацкага епіскапа Іллі, пасялілася ў келлі-галубніцы Сафійскага сабора, пачала перапісваць кнігі («нача книгы писати своими руками») у скрыпторыі пры саборнай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў.

Перапісванне было марудным, складаным і фізічна цяжкім, займаліся ім звычайна мужчыны. Перапісчык пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, упёртай локцем на калена. Пісалі на пергаменце ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, кожная літара пісалася асобна і не была злучана з суседнімі. Часта перапісчыкі не толькі добра ведалі граматыку, а мелі і мастацкія здольнасці, бо ініцыялы (буквіцы, пачатковыя літары) і загалоўкі раздзелаў звычайна аздаблялі жывёльным або раслінным арнаментам, часта кнігі ўпрыгожвалі мініяцюрамі. За дзень дасведчаны перапісчык мог напісаць не болей за чатыры старонкі.

На групце вуснага падання, некаторыя гісторыкі (Борх і Ластоўскі) высунулі гіпотэзу, што Ефрасіння магла пісаць Полацкі летапіс, які захоўваўся ў бібліятэцы полацкага Сафійскага сабора і не захаваўся да цяперашняга часу. Іншыя даследчыкі лічаць, што звесткі пра пісанне Ефрасінняй летапісу напэўна легендарныя, бо нічым не пацверджаны.

Будаўніцтва храмаў і манастыроў

«Жыціе» апавядае, як аднойчы ў сне анёл павёў Ефрасінню ў Сяльцо, месца за дзве вярсты ад Полацка на беразе Палаты, і сказаў: «Тут належыць табе быць!». Сон паўтарыўся тройчы. Пасля гэтага полацкі епіскап Ілля, узяўшы сведкамі полацкага князя Барыса, Прадславінага бацьку князя Святаслава і полацкіх баяр, перадаў чарніцы Сяльцо.

Да 1129 года Ефрасіння, тады яшчэ інакіня, ініцыявала будаўніцтва жаночага Спаскага манастыра. Каля 1133 годаСяліцкі А. Загадкі Полацкага храма // Мастацтва, 2008, № 2 (299). або ў 1139—1140 гадах пачалося будаўніцтва Спаскага сабора, якім цяпер некаторыя аўтары ацэньваюць як найбуйнейшую падзею полацкага дойлідства таго перыяду Ефрасіння Полацкая // . На думку Дароты Нікалаюк, заказчыкам будаўніцтва мог быць князь Васілька, які вярнуўся са ссылкі ў Візантыю, але гіпотэза мае шэраг супярэчнасцяў, у тым ліку не вядома ці быў Васілька ў ссылцы, магчыма, дзяцей Святалава-Георгія як унукаў Уладзіміра Манамаха не ссылалі разам з бацькам. Паводле «Жыція», царква пабудавана вельмі хутка па тых часах — за 30 тыдняў (адзін будаўнічы сезон). Калі ў будаўнікоў скончыўся будаўнічы матэрыял — плінфа, то пасля малітвы Ефрасінні назаўтра ў печы знайшлася плінфа, і ў той жа дзень быў узнесены крыж. Гісторык архітэктуры і археолаг Мікалай Варонін лічыў, што брак цэглы быў выкліканы незвычайнасцю верхніх частак храма, якія патрабавалі шмат будаўнічага матэрыялуШтыхаў Г. В. Сучаснік Ефрасінні Полацкай дойлід Іаан // Асветніцтва і гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу (2002).. Будаваў царкву Святога Спаса дойлід Іаан. Царква ў Сяльцы была трохнефнывым шасціслуповым крыжова-купальным храмам памерам 8x12 метраў. Царкву пабудавалі на беразе Палаты, на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў (легендарнае з’яўленне анёла і блаславенне епіскапа, магчыма, адносяцца да ночы свята Праабражэння Гасподняга 6 жніўня 1126 года), а Ефрасіння тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. Пазней Спаскі сабор два з паловай стагоддзі належаў ордэну езуітаў і быў касцёлам. Цяпер гэта адзіны ў Беларусі храм, дзе захаваліся роспісы XII стагоддзя.

Пазней Ефрасіння ініцыявала будаўніцтва побач мужчынскага Багародзіцкага манастыра (сярэдзіна XII ст.; у 1580 годзе ўжо не існаваў або быў у поўным заняпадзе) і царквы Святой Багародзіцы пры ім (1151—1154, асвечана ў 1157, не захавалася).

Пакліканне сясцёр да манаства

Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры — родная Гардзіслава і стрыечная Звеніслава.

Ефрасіння, якая на той час была ігуменняй, папрасіла бацьку прыслаць да яе малодшую сястру для навучання грамаце, а пасля таемна пастрыгла яе ў манашкі. Бацька, калі даведаўся пра гэта, у вялікай роспачы прыехаў у Сяльцо, горка плакаў і не хацеў аддаваць у манахіні і другую дачку. Пострыг Гардзіславы адбыўся не пазней за 1129 год.

Пасля Гардзіславы ў Спаскі манастыр уступіла і Звеніслава Барысаўна, стрыечная сястра Ефрасінні, яна ўнесла ў манастыр свой пасаг, магчыма, зрабілі гэта каб ўнікнуць высылкі ў Візантыю разам з іншымі Рагвалодавічамі, але імаверней гэта адбылося пасля, калі планаваны шлюб расстроіўся. Звеніслава атрымала ў інацтве імя Еўпраксія, яна была асабліва блізкая з Ефрасінняй — «яко едина душа въ двою телесу». Пазней Еўпраксія заняла месца Ефрасінні і стала ігуменняй, працягваючы асветніцкую дзейнасць сястры.

Перад ад’ездам, зрабіла манахінямі дзвюх дачок свайго брата Вячкі — Вольгу і Кірыяну. «Жыціе» сцвярджае, што Ефрасіння мела ад Бога дар: зірнуўшы на каго, адразу бачыла, ці мае той чалавек дух дабрадзейны і ці можа ён стаць Божым абраннікам.

Абраз Маці Божай Адзігітрыі Полацкай

З іменем Ефрасінні звязваецца набыццё Полацкім Сафійскім саборам абраза Багародзіцы Эфескай. На той час існавалі толькі тры такія абразы і лічылася, што пры жыцці Дзевы Марыі гэтыя абразы намаляваў апостал Лука. Ефрасіння паслала свайго слугу Міхаіла да візантыйскага імператара Мануіла I Камніна і патрыярха ў Канстанцінопаль па ікону святой Эфескай Багародзіцы для Багародзіцкага манастыра. Многіх гісторыкаў здзіўляе, што пасольства было выпраўлена не полацкім епіскапам, а самой ігуменняй, і з гэтай прычыны яны думаюць, што ў XII ст. вышэйшая царкоўная, а часткова і свецкая ўлада належала настаяцельніцы полацкіх манастыроў.

З Эфеса 100 ваяроў імператара даставілі ікону ў Кастанцінопаль, дзе ў саборы Святой Сафіі яе перадалі Міхаілу. Атрыманую святыню Ефрасіння Полацкая «ўнесла ў царкву Святой Багародзіцы… аздобіла золатам і самацветамі, і ўстанавіла насіць яго [абраз] кожны аўторак па святых цэрквах».

Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што на праўдзе ў Полацк прыслана копія Царградскай (а не Эфескай) Адзігітрыі і рэліквіі, а падарожжа адбылося паміж 1156 і 1160 годам. У сярэднявеччы, у 1239 годзе (па іншых звестках у XVI ст.) ікона перанесена ў Уваскрасенскую царкву Таропца. Цяпер абраз захоўваецца ў фондах Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу.

Крыж Ефрасінні Полацкай

Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і ювелірнай майстэраньБяспалая М. А. Духоўная спадчына Ефрасінні Полацкай (да 900-гадовага юбілею асветніцы) // VIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні (2003).. У 1161 годзе Ефрасіння Полацкая заказала мясцоваму майстру Лазару Богшы выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай. Крыж стаў беларускай нацыянальнай святыняй і адначасова помнікам старабеларускага пісьменства.