Я́нка Купа́ла, сапраўднае імя Іва́н (Ян) Даміні́кавіч Луцэ́віч (; , фальварак Вязынка, Вілейскі павет, Віленская губерня — , Масква) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928), АН Украіны (1929). Адлюстраваў характар і светаразуменне беларускага народаКупала Янка, стварыў яркія вобразы сялянскага быту і гістарычнага мінулага. Жанрава-стылявыя формы, увасобленыя ім, сталі класічнымі асновамі беларускай лірыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі. Лічыцца стваральнікам патрыятычнага закліку «Жыве Беларусь!». У позніх творах дамінуе тэма ўслаўлення савецкай рэчаіснасці, што звязваюць з палітычнымі рэпрэсіямі супраць яго, блізкіх і сваякоў.
Біяграфія
Паходжанне Бацькі Янкі Купалы — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Янаўна (у дзявоцтве Валасевіч), рымска-каталіцкага веравызнання, належалі да стану мяшчан (прыпісаны да мяшчан МінскаРадавод Янкі Купалы), але паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая арандавала зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Род не змог за часамі «разбору шляхты» ў Расійскай імперыі дакументальна даказаць сваё шляхецкае паходжанне і зацвердзіцца ў статусе расійскага дваранства. Найстарэйшы продак па лініі бацькі — Станіслаў Луцэвіч — упамінаецца ў дакументах першай паловы XVII ст. Маці паэта паходзіла з рубяжэвіцкай шляхты, нарадзілася ў фальварку Няшота Мінскага павета (цяпер в. Ручын Стаўбцоўскага раёна).
Меў сясцёр Ганну (1886–1962), Марыю (у замужжы Аўлачынская; 1887–1966), Леакадзію (у замужжы Раманоўская; 1890–1970)Мой Трыглаў: Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча / Вячаслаў Пятровіч Рагойша. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 340 с. — с. 254-255 — ISBN 978-985-7007-65-3. і Алену (—?)Нарадзілася , ахрышчана . Паводле запісу ў Метрычнай кнізе Радашковіцкай Рымска-Каталіцкай царквы на 1898 год пра нараджэнне і хрышчэнне Алены Дамінакаўны Луцэвіч. НГАБ Гродна. Фонд 915. Вопіс 2. Справа 45. Арк. 8 адв.-9. Леакадзія стала купалазнаўцай і актыўнай папулярызатаркай творчасці брата.
Родавы двор Луцэвічаў быў у засценку Лазараўшчына (Пяскі, Луцэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер тэрыторыя Уздзенскага раёна). У XIX стагоддзі Луцэвічы — тыповая чыншавая земляробчая шляхта, блізкая паводле эканамічнага становішча і спосабу жыцця да сялян, але са сваімі адметнымі саслоўнымі рысамі. Яны былі выселены з засценка Пяскі, калі той апынуўся ва ўладанні князя Вітгенштэйна, і з таго часу арандавалі зямлю «на запашках», гэта значыць апрацоўвалі зямлю ўладальніка фальварка, аддаючы звычайна палову ўраджаю.
Раннія гады
Іван Луцэвіч нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года (паводле новага стылю) у фальварку Вязынка Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер , Мінская вобласць). Быў хрышчаны 12 (24 ліпеня) 1882 года ў Радашковіцкім касцёлеАнатоль Кляшчук. Радашковіцкія куранты.
У пошуках зямлі і працы бацькі вымушаны былі пастаянна пераязджаць. Вандроўнае жыццё перашкаджала Івану Луцэвічу атрымаць сістэматычную адукацыю. У вандроўных настаўнікаў спачатку вучыўся па-польску, а рускую азбуку вывучыў з дапамогай няні. Адну зіму наведваў Сеніцкае двухкласнае народнае вучылішча, у Мінску каля пяці месяцаў вучыўся ў прыватнай падрыхтоўчай школе. У 1898 годзе скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча.
Калі Луцэвічы жылі ў Селішчы, Іван Луцэвіч пазнаёміўся з уладальнікам суседняга маёнтка 3ыгмунтам Чаховічам, паплечнікам Кастуся Каліноўскага, які быў асуджаны за ўдзел у паўстанні 1863 года на 12 гадоў катаргі, а з 1870 года жыў на паўлегальным становішчы ў сваім маёнтку Малыя Бясяды. Луцэвіч карыстаўся яго багатай бібліятэкай, дзе ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, пераважна пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Гэта знаёмства было штуршком для развіцця нацыянальнай самасвядомасці, абудзіла яго цікавасць да мінулага Беларусі.
У Селішчы ў 1902 годзе памёр бацька, і, як старэйшы з семярых дзяцей, Іван Луцэвіч застаўся за гаспадара. Праз паўгода ад шкарлятыны памёр малодшы брат Казік, а яшчэ праз тыдзень — сёстры Гэля і Сабіна. У пошуках заработкаў Луцэвіч пайшоў «у людзі»: пачаў працаваць вандроўным настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца памешчыка Караля Свяцкага ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні (1904), практыкантам і памочнікам вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў маёнтку пана Аляксандра Янавіча Любанскага ў Яхімоўшчыне Вілейскага павета, у маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета.
Першыя яго творы — некалькі польскамоўных вершаў, надрукаваныя ў 1903—1904 гадах у часопісе «Ziarno» (бел. «Зерне»). Першы верш на беларускай мове — «Мая доля», датуецца 15 ліпеня 1904 года, быў напісаны лацінкай. Першы беларускамоўны твор у друку — публікацыя 15 траўня 1905 года ў газеце «Северо-Западный край» верша «Мужык». 11 траўня 1907 года ў газеце «Наша ніва» змешчаны верш «Касцу», які стаў першым выступленнем Купалы ў беларускамоўным друку. Пасля гэтага ён у «Нашай ніве» друкаваўся рэгулярна, 18 снежня 1908 года тут апублікавалі паэму «У Піліпаўку».
Віленскі і пецярбургскі перыяды
Увосень 1908 года Янка Купала пераехаў у Вільню на запрашэнне Івана і Антона Луцкевічаў. Луцкевічы ўладкавалі яго бібліятэкарам бібліятэкі-чытальні «Знание» Барыса Даніловіча, адначасова яны давалі Купалу працу па адбіранні і рэдагаванні тэкстаў газеты «Наша ніва». У Віленскі перыяд паэт напісаў шмат шырокавядомых пазней вершаў — «Маладая Беларусь», «Заклятая кветка», «Адцвітанне» і іншыя, некаторыя з іх надрукавалі ў «Нашай ніве».
У 1908 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшаў першы зборнік вершаў Янкі Купалы пад назваю «Жалейка». У кастрычніку таго ж года санкт-пецярбургскі камітэт па справах друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў вырашыў канфіскаваць зборнік як антыдзяржаўны і прыцягнуць аўтара і выдавецтва да адказнасці. Цаной немалых высілкаў арышт з кнігі быў зняты, аднак у 1909 годзе наклад кнігі быў паўторна арыштаваны паводле загаду віленскага генерал-губернатара Кршывіцкагаbeldumka.belta.by.
У снежні 1909 года з рэкамендацыйным лістом ад Уладзіміра Самойлы Купала пераехаў у Санкт-Пецярбург да выдаўца і навукоўца Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Там ён ад 1909 да 1913 года навучаўся на курсах Аляксандра Сяргеевіча Чарняева пры Пецярбургскім універсітэце, дзе выкладалі вядомыя пецярбургскія вучоныя. Працаваў у публічнай бібліятэцы, удзельнічаў у рабоце навукова-літаратурнага гуртка беларускіх студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта.
8 ліпеня 1910 года асобнай кніжкай выйшла паэма Янкі Купалы «Адвечная песня», а 13 кастрычніка 1910 года — другі ягоны зборнік вершаў «Гусляр». Зборнік змяшчае вершы, дзе гучаць заклікі да абуджэння нацыянальнай годнасці і змагання за волю, але вершы з адкрытымі заклікамі да паўстання («Зваяваным» і інш.) былі выкрасленыя са зборніка перад выданнем, каб пазбегнуць цэнзуры. У траўні 1910 года Купала завяршыў паэму «Курган», а ў жніўні таго ж года — драматычную паэму «Сон на кургане», адзін са сваіх найбольш значных твораў, які стаўся сімвалічнай выявай беднаснага становішча ў тагачаснай Беларусі. Асобным выданнем паэма выйшла ў 1912 годзе.
У 1911—1913 гадах Купала ўлетку наведаў маці і сясцёр у Беларусі, у фальварку Акопы. У жніўні 1912 наведвае вёску Мікалаеўшчына і хутар Смольню, дзе ўпершыню сустракаецца з Якубам Коласам.
3 чэрвеня 1912 года ён завяршыў свой першы сцэнічны твор — камедыю «Паўлінка», якую ў наступным годзе выдалі ў Пецярбургу, а пазней паставілі на сцэне — спачатку ў Пецярбургу, а потым у Вільні, улетку 1913 года ў Радашковічах. На спектаклях прысутнічаў сам аўтар. У чэрвені 1913 года ў Акопах была завершана паэма «Бандароўна», следам за ёй — паэмы «Магіла льва», «Яна і я», а таксама сцэнічны жарт «Прымакі». Увесну 1913 года быў выдадзены трэці зборнік Купалы — «Шляхам жыцця». У вершах, якія змешчаныя ў гэтым зборніку, супроць папярэдніх двух, відаць значны ўплыў эстэтыкі мадэрнізму і сімвалізму. Сярод іншых твораў у зборніку была змешчана драматычная паэма «На папасе». Вераснем 1913 года датуецца цэнтральны твор у дарэвалюцыйнай творчай спадчыне Янкі Купалы — драма «Раскіданае гняздо». У ёй на прыкладзе адной сялянскай сям’і, якая застаецца без зямлі і прытулку, адлюстраваная трагедыя беларускага народа. П’еса была пастаўлена ў 1917 годзе, а надрукавана ў 1919 годзе ў Вільні.
У кастрычніку 1913 года Купала вяртаецца ў Вільню, дзе працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а потым ізноў супрацоўнічае з «Нашай нівай». З 7 сакавіка 1914 года газета выходзіць за подпісам Купалы як рэдактара. Адначасова ён дапамагае Максіму Багдановічу і Канстанцыі Буйло ў выданні зборнікаў іх паэзіі.
Вайна і акупацыя У жніўні 1914 года пачынаецца Першая сусветная вайна, і Купала з верасня па снежань 1914 года працуе над цыклам антываенных вершаў «Песні вайны». Таксама піша артыкулы ў «Нашай ніве», накіраваныя супраць вайны. За артыкул «Думкі» Купала мусіў быць прыцягнуты да судовай адказнасці, але з прычыны набліжэння фронту да Вільні ды пачатку эвакуацыі суд не адбыўся. 8 жніўня 1915 года Купала пераязджае з Вільні ў Акопы, пазней жыве ў Арле (Расія).
У канцы верасня 1915 года выехаў у Маскву, там вучыцца ў Народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага. Там жа 23 студзеня 1916 года ажаніўся з Уладзіславай Станкевіч, з якой пераязджае ў Мінск. Адразу ж прызваны ў расійскую армію. Служыць у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін, які месціўся ў Мінску, а ўлетку таго ж года быў пераведзены ў Полацк. Час нямецкай акупацыі Менска паэт правёў у Смаленску. З 1916 года да восені 1918 года ніводнага твора не напісаў.
У ліпені 1918 года атрымаў пасаду агента па забеспячэнні харчамі Заходняй вобласці. Разам з Максімам Гарэцкім быў слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. У кастрычніку—снежні 1918 года стварыў нізку вершаў-заклікаў, якая стане яго водгукам на падзеі тых гадоў — рэвалюцыі, акупацыі, абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі: «Час!», «На сход!», «Пчолы», «Званы» і іншыя. Атрымаў пасведчанне Народнага Сакратарыята Беларусі за № 1042.
Вярнуўся ў Менск у студзені 1919 года па абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, пазней скасаванай і ўключанай у межы ЛітбелССР. Працаваў загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы.
У час польскай акупацыі з 8 жніўня 1919 па 11 ліпеня 1920 года жыў пераважна ў Менску. У жніўні быў у Акпопах і Кальзбергу, дзе напісаў верш-заклік «Паўстань…» і драматычны «На нашым…». Стаў ганаровым членам Часовага беларускага нацыянальнага камітэта. З верасня ў Менску. У газеце «Беларусь», якая выходзіла за польскай акупацыяй, у артыкуле «Справа незалежнасці Беларусі за апошні год», прымеркаваным да новага 1920 года, апісаў спадзяванні беларускага руху на палякаў і расчараванне:
Пры гэтым Купала заклікаў надалей змагацца за незалежнасць Беларусі:
Супрацоўнічаў з беларускімі газетамі «Звон» і часопісам «Беларускае жыццё». 6 лістапада 1919 года разам з Язэпам Лёсікам, Макарам Краўцовым і Змітраком Бядулем звяртаўся да старшыні Рады Народных міністраў БНР Антона Луцкевіча па атрыманне субсідый для газеты «Беларусь». У часопісе «Беларускае жыццё» ўпершыню была надрукаваная яго п’еса «Прымакі», пазней да Янкі Купалы ад Францішка Аляхновіча была перададзена пасада галоўнага рэдактара часопіса. Стаў рэдактарам часопіса «Рунь», пераемніка «Беларускага жыцця». Драматычнасць падзей гэтага перыяду адлюстраваныя ў вершах «Беларускія сыны», «25.III.1918 — 25.III.1920. Гадаўшчына — памінкі» (да другой гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР), «Куды ты рвешся» і іншых.