Енісе́йскі заліў — заліў Карскага мора, паміж Гыданскім паўвостравам і мацерыковай Еўразіяй.
Даўжыня да мыса Сопачная Карга каля 225 км. Шырыня ля ўваходу каля 150 км. Глыбіня 6-20 м. У заліў упадае Енісей, ён з’яўляецца эстуарыем ракі. Узімку заліў пакрываецца нерухомым лёдам (прыпаем), у паўночнай частцы — плывучымі льдамі. Вызваляецца ад лёду на 3 летніх месяца. Прылівы паўсутачныя (вышынёй да 0,4 м). Рыбалоўства (нельма, омуль і інш.), паляванне на марскіх жывёл (цюлень, бялуха). Па Енісейскаму заліву праходзяць марскія шляхі да портаў ніжняга Енісея — Дудзінкі і Ігаркі. На ўсходнім беразе ля ўваходу ў заліў знаходзіцца порт Дзіксан, каля якога на аднайменным востраве Дзіксан знаходзіцца гідраметэаралагічная абсерваторыя.
Літаратура
Катэгорыя:Залівы Карскага мора Катэгорыя:Залівы Краснаярскага края Катэгорыя:Эстуарыі