Валынскае ваяводства; ,  — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Луцк.

Сімволіка

У ВКЛ ваяводская харугва была карычневага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі (або зямельнага герба — простага белага крыжа на чырвоным фоне).

Гісторыя Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Валынскай зямлі.

У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павета адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводства апынулася пад уладай Расійскай імперыі. У тым жа годзе са складу Валынскага вылучылі Уладзімірскае ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаванне.

Адміністрацыйны падзел Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімірскі і Крэменецкі.

Ваяводскі соймік праводзіўся ў Луцку, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзіміры і Крэменцы.

Мясцовая шляхта абірала шэсць паслоў на Сойм Рэчы Паспалітай.

Ураднікі

У Сенаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Літаратура