Дваццаць восьмы з'езд КПБ. Адбыўся 4 — 6 лютага 1976 г. у Мінску. Прысутнічала 789 дэлегатаў ад 506 229 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня справаздача ЦК КПБ (П. М. Машэраў) справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (І. М. Макараў) справаздача аб праекце ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976 — 1980 гады» (Ц. Я. Кісялёў) выбары ЦК КПБ выбары Рэвізійнай камісіі КПБ

Праца з'езда З'езд ухваліў дзейнасць ЦК КПБ па выкананні рашэнняў XXIV з'езда КПСС, заданняў 9-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР, адобрыў праект ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976 — 1980 гады» і даручыў ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР на яго аснове распрацаваць 10-ы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР.

Вынікі з'езда Выбраў ЦК КПБ у складзе 139 членаў і 65 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 45 членаў.

Літаратура Бандарэнка, М. Дваццаць восьмы з'езд КПБ / Мікалай Бандарэнка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 218. — ISBN 985-11-0041-2. Матэрыялы XXVIII з'езда Камуністычнай партыі Беларусі. — Мн., 1976.

Катэгорыя:З’езды КПБ Катэгорыя:1976 год у Мінску Катэгорыя:Люты 1976 года