Я́сна, Язна — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 6 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Пад’язна і Самоўка.
Плошча паверхні возера складае 0,73 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,7 м. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб’ём вады 3,19 млн м³. Плошча вадазбору 35,3 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, месцамі разараныя. На схілах абразійны ўступ. Берагавая лінія звілістая і ўтварае плёсы. Берагі вышынёй 0,3—0,6 м пясчаныя, параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і глеістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-ўсходнім плёсе. У паўднёва-заходнім плёсе востраў плошчай 1 га. Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае пратока з возера Белае і 4 ручаі, выцякае ручай у возера Малая Бароніца. Возера Ясна зарастае слаба. Шырыня палосы зарастання да 60 м. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 3,7 м.
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом, язь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы