Чорнае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Яльнянка (прыток Дзісны) ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера складае 0,7 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,86 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб’ём вады 1,25 млн. м³. Плошча вадазбору 23,5 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Дно плоскае, у заходняй частцы тарфяністае, ва ўсходняй пясчана-камяністае, у цэнтры сапрапелістае. Возера дыстрофнае, праточнае. Слаба зарастае. Упадае пратока з возера Ельня, выцякае рака Яльнянка.
Літаратура Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
Спасылкі Чорнае возера
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна