Давід Вілья Санчэс (; нар. , Лангрэа, Астурыя, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік. Рэкардсмен нацыянальнай зборнай Іспаніі па колькасці забітых мячоў, чэмпіён Еўропы і свету ў яе складзе.

Кар’ера Клубная Вілья меў цікавасць да шматлікіх астурыйскіх каманд, але адна з вялікіх каманд краю, «Рэал Аўеда», заявіла, што ён быў занадта юным і меў недастатковы патэнцыял для клуба. Пасля Давід атрымаў прафесійны прарыў у мясцовым клубе «Спортынг» Хіхон, ідучы па слядах свайго куміра дзяцінства Кіні. Вілья дэбютаваў у складзе астурыйскага клуба ў сезоне 2000/2001.

Правёўшы амаль два сезона ў «Спортынгу» і забіўшы 40 мячоў, Вілья ў канчатковым рахунку, атрымаў сваю пуцёўку ў вышэйшы іспанскі дывізіён, калі «Спортынг» быў у цяжкім фінансавым становішчы і быў вымушаны прадаць іграка ў клуб «Рэал Сарагоса» улетку 2003 года. Давід падпісаў кантракт з новым клубам, які ўсталяваў яму памер заробку ў памеры 3 млн еўра ў год. Нападнік не меў праблем з адаптацыяй да гульні на высокім узроўні, і нават здолеў вызначыцца 17 разоў у сваім першым сезоне ў «Сарагосе».

У 2005 годзе ігрок перайшоў у клуб «Валенсія». Адразу ж у першым сезоне за «Валенсію» Вілья забіў 25 мячоў, правёўшы 37 гульняў, у Ла Лізе і стаў другім пасля Самуэля Это’о лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За ўсю гісторыю «Валенсіі» толькі два футбалісты забівалі за адно першынство больш галоў. Вынік Давіда стаў трэцім паказчыкам клуба за ўвесь час. У наступныя сезоны Вілья зноў станавіўся лепшым бамбардзірам «Валенсіі», і аж да сезона 2007/2008 быў лепшым іспанскім бамбардзірам у лізе.

19 мая 2010 года Вілья перайшоў у «Барселону», якая заплаціла за трансфер форварда амаль 42 млн еўра"Барселона" купила нападающего за 40 миллионов евро. lenta.ru"Барселона" приобрела Вилью у "Валенсии" за € 40 млн. championat.com. Кантракт быў падпісаны 22 мая на 4 гады з заработнай платай у памеры 7 млн еўра за сезон, з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на годВилья официально перешел в «Барселону». sports.ruDavid Villa sold to Barcelona . timeslive.co.za, на цырымоніі прадстаўлення іграка прысутнічала 46 тысяч гледачоўКак подписывали Вилью. sports.ru.

8 ліпеня 2013 года «Барселона» абвесціла, што яны дасягнулі пагаднення аб транферы Вільі ў мадрыдскае «Атлетыка» за 5,1 млн еўраClub reach deal in principal to sell David Villa to Atletico Madrid. FC Barcelona.. 21 жніўня 2013 года ігрок забіў гол у першым матчы за «Атлетыка» ў матчы Суперкубка супраць былога клуба «Барселоны»Messi goes off injured in Spanish Super Cup as Neymar scores his first Barca goal... with a header!. Daily Mail.. Давід правёў не благі сезон, стаўшы чэмпіёнам Іспаніі і дайшоўшы з клубам да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Трэба заўважыць, што ў мадрыдскім клюбе Вілья даволі часта гуляў з глыбіні пляцоўкі, шмат часу адпрацоўваючы ў абароне.

Улетку 2014 года стаў першым іграком створанага клуба «Нью-Ёрк Сіці», які пачаў выступленні ў МЛС толькі з 2015 года. З гэтай прычыны Давід быў аддадзены ў арэнду ў клуб аўстралійскай лігі «Мельбурн Сіці», а з 2015 года пачаў гуляць у Амерыцы.

У лістападзе 2018 года было абвешчана, што Вілья не будзе падаўжаць кантракт з «Нью-Ёрк Сіці», які сканчваецца 31 снежня таго ж года, і неўзабаве стала пра пераход нападніка ў японскі клуб «Вісэл Кобэ» з 1 студзеня 2019 года«Виссел Кобе» представил Вилью. by.tribuna.com.. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезонаВилья объявил о завершении карьеры по окончании сезона. by.tribuna.com.. Свой апошні матч правёў 1 студзеня 2020 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы за Кубак Імператара, у якім «Вісэл Кобэ» ўзяў першы трафей у сваёй гісторыі«Виссел Кобе» Иньесты выиграл 1-й трофей в истории – Кубок Японии. Вилья завершил карьеру. by.tribuna.com..

Міжнародная Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі 9 лютага 2005 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына. Першы гол за зборную забіў 16 лістапада таго ж года, паразіўшы вароты зборнай Славакіі.

Удзельнічаў на чэмпіянаце свету 2006 года. У першым матчы групавога этапа супраць зборнай Украіны Вілья забіў два мячы. У 1/8 фіналу супраць будучых фіналістаў французаў Давід адкрыў лік рэалізаваўшы пенальці, аднак французы здолелі пераламаць ход гульні і перамаглі з лікам 3:1.

На пераможным для Іспаніі еўрапейскім першынстве 2008 года Вілля стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы. У першым жа матчы турніру супраць зборнай Расіі Вілья зрабіў хет-трык. З-за траўмы, атрыманай у паўфінале супраць усё той жа зборнай Расіі, нападнік быў вымушаны прапусціць фінал.

З-за траўмы, атрыманай на клубнам чэмпіянаце свету, Давід быў вымушаны прапусціць Еўра-2012, на якім зборная Іспаніі таксама дамаглася перамогі.

Дасягненні Клубныя «Рэал Сарагоса»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2004 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2004

«Валенсія»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2011, 2013 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2012 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2011 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2011

«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014

«Вісэл Кобэ»: Уладальнік Кубка Імператара: 2019

Міжнародныя Іспанія: Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Давіда Вільі

Профіль на worldfootball.net

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вісэл Кобэ Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Хіхон Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе