Аршанскі льнокамбінат — прадпрыемства па вырабе льняных тканін у Оршы.
Гісторыя
У 1928—1937 гадах была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У 1934 годзе для прадпрыемства пачалі друкаваць газетуТрыбуна тэкстыльшчыка, газета, г. Орша. Аршанскі раён. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў 1944 годзе, але ўжо ў 1949 годзе выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 годзе пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 годзе ў яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.
3 1990 года камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і за яе межамі. У 1997 годзе экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа (ЗША, Германію, Швейцарыю, Нідэрланды і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн м². З 2002 года рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.
31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдыту ($51,8 млн) на мадэрнізацыю камбіната, які быў выдадзены ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 30 снежня 2015 года.
Знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі з мая 2023 года.
Сучасны стан У складзе прадпрыемства 5 фабрык, дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, Італію, Германію, Турцыю, Францыю, Нідэрланды, Швецыю, Літву, Чэхію і іншыя краіны.
Дырэктары Георгій Васільевіч Сямёнаў (1941—1954, 1957—1972) Уладзімір Васілевіч Несцярэнка (з 2009)
Літаратура Самоцветов К. В. Оршанский льнокомбинат // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. /редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 614.
Беларуская энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 1996. — С.540-541.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Оршы Катэгорыя:Прадпрыемствы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1937 годзе Катэгорыя:1937 год у Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі