Лоўчы вялікі літоўскі (па-лацінску: venator, praefectus venationum) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем.
Урад існаваў з 15 стагоддзя. З канца 16 стагоддзя лоўчы гаспадарскі, пазней лоўчы вялікі ВКЛ, меў намесніка — лоўчага надворнага (падлоўчага), З канца 17 стагоддзя — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.
Спіс вялікіх лоўчых літоўскіх АсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіЛоўчыя ВКЛМішко Вештаровіч1466Ян Мішкавіч1487Леў Векневіч1496Марцін Храптовіч1504люты 1509Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы ГлінскіхМікалай Пац15091544Адначасова падкаморы ВКЛ (з 1529) Паступіў на падляшскага ваяводуМікалай Радзівіл Руды15461554Вялікія лоўчыя літоўскіяРыгор Багданавіч Валовіч15671574Адначасова ваявода смаленскі (з 1571)Мікалай Радзівіл157418 кастрычніка 1579Паступіў на новагародскага ваяводуМікалай Нарушэвіч23 ліпеня 158210 лютага 1588Паступіў на жамойцкага кашталянаРыгор Юзафавіч Валовіч15911591Ян Нарушэвіч15921613Крыштаф Нарушэвіч16131624Адначасова надворны, з 1618 - вялікі літоўскі падскарбіЯн Кароль Нарушэвіч23 сакавіка 16241629Крыштаф Завіша25 кастрычніка 162927 мая 1637Паступіў на вялікага літоўскага пісараПётр Кароль Ісайкоўскі12 мая 163727 мая 1640ПамерМікалай Ісайкоўскі29 мая 16401649ПамерЯн Тэадор Майдэл16491667Андрэй Тызенгаўз16671673ПамерЮзаф Багуслаў Слушка16731675Паступіў на вялікага літоўскага харужагаЭрнэст Дэнгаф3 лютага 16761683Паступіў на віленскага кашталянаЯн Казімір Кірдзей16831684Паступіў на троцкага кашталянаЯн Казімір Валовіччэрвень 16841692Паступіў на вялікага літоўскага абознагаФранцішак Міхал Дэнгаф10 лютага 16921696ПамерСтаніслаў Эрнэст Дэнгаф27 верасня 1697чэрвень 1704Паступіў на вялікага кароннага мечнікаСтаніслаў Уладзіслаў Патоцкі11 чэрвеня 17041710Паступіў на вялікага літоўскага стражнікаРыгор Юзаф Катовіч17101724ПамерЯн Міхал Салагуб24 сакавіка 172416 снежня 1731Паступіў на вялікага літоўскага падскарбіяМіхал Алойзы Савіцкі16 снежня 1731студзень 1732ПамерФабіян Казімір Шаняўскі11 сакавіка 173222 лістапада 1734ПамерФердынанд Плятэр27 студзеня 173531 сакавіка 1739Паступіў на надворнага літоўскага маршалка Міхал Антоні Сапега31 сакавіка 173926 лістапада 1746Паступіў на падляшскага ваяводуІгнацы Воўк-Ланеўскі26 лістапада 17461761ПамерАнтоні Забела6 мая 17611775Юзаф Забеласакавік 177511 ліпеня 1793Паступіў на польнага літоўскага гетманаЮзаф Дамінік Касакоўскі13 студзеня 17941795Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай
Глядзі таксама
Вялікія лоўчыя каронныя Лоўчыя надворныя літоўскія Лоўчыя надворныя каронныя
Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага *