Эрнан Фігерэда Алонса (, нар. , Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца клуба «Дэфенсар Спортынг» з Мантэвідэа.
Клубная кар’ера Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Данілам Какарам першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянацеМинское "Динамо" подписало двух уругвайцев. Ужо 1 ліпеня 2012 года забіў свой першы гол за новы клуб, які дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу над БАТЭ (3:1). У далейшым замацаваўся ў аснове мінскага клуба.
У сезоне 2013 стаў лідарам мінскага клуба. Выступаючы на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, здолеў за сезон забіць 10 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
Сезон 2014 распачынаў трывалым іграком асновы, але ўжо не здолеў дзейнічаць так паспяхова, як у папярэднім сезоне. У выніку ў сярэдзіне 2014 года быў выцеснены з асноўнага складу Чыгозэ Удожы і стаў з’яўляцца толькі на замену. Увосень 2014 года, дзякуючы траўме Удожы, вярнуўся ў асноўны склад.
У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоўФигередо покинул минское «Динамо». У студзені 2015 года падпісаў кантракт з калумбійскім клубам «Дэпортэс Таліма» з горада ІбагэЭрнан Фигередо продолжит карьеру в колумбийском клубе "Депортес Толима" (ФОТО). У 2016 годзе вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком клуба «Торке», а ў студзені 2018 года далучыўся да «Ліверпуля», дзе гуляў на працягу пяці гадоў.
У студзені 2023 года перайшоў у «Дэфенсар Спортынг».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі ФК Белья Віста Катэгорыя:Ігракі ФК Вілья Эспаньёла Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпуль Мантэвідэа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпортэс Таліма Катэгорыя:Ігракі ФК Торке Катэгорыя:Ігракі ФК Дэфенсар Спортынг