Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на левым беразе ракі Гайна, каля падмуркаў знішчанага бальшавікамі Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра.

Гісторыя Лагойская рымска-каталіцкая парафія існуе з 1609 года. У часы савецкага панавання мураваны касцёл (1793) закрылі і зруйнавалі.

Адраджэнне парафіі адбылося ў 1991 годзе. Паводле праекта мінскага архітэктара М. Калечыца пачалося будаўніцтва новага касцёла, якое завяршылася ў 1999 годзе.

Архітэктура

Архітэктурная стылістыка храма — сучасная перапрацоўка сярэднявечнай готыкі. Накрыты стромкім 2-схільным дахам прамавугольны ў плане будынак фланкіруюць крылы трансепта. Да фасада асіметрычна далучаецца 4-гранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады падзяляюцца ў 2 ярусы аркавымі 2-граннымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Над прамавугольным уваходным парталам і алтарнай сцяной крыжовыя аконныя праёмы. Залю перакрывае корабавае скляпеннеКасцёл Святога Казіміра // С. 190..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Лагойска‎ Катэгорыя:Храмы Святога Казіміра Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Беларусі