Памва Бярында, свецкае імя Павел Бярында (1550—1570-я, Галіцыя — , Кіеў) — дзеяч усходнеславянскай культуры, лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр і выдавец. Адзін з першых друкароў на Русі.
Біяграфія
Атрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэчаскай, лацінскай, стараславянскай, старажытнаяўрэйскай, беларускай, украінскай мовамі. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім епіскапам , які адкрыў у сваім маёнтку ў друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 годзе Бярында пераязджае ў Страцін і прыступае да выдавецкай дзейнасці. У 1604 годзе ён, сумесна з Сімяонам Будзынай, выдае «Служэбнік», а ў 1606 годзе — «Трэбнік». У тым жа, 1606 годзе, Бярында пераехаў са Страціна ў Перамышль, працаваць у тамтэйшага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Капысценскага, а дзейнасць страцінскай друкарні прыпынілася.
Між 1610 і 1613 гадамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Свецкім іменем Бярынды было Павел, але пры пострыгу ў ён атрымаў імя Памва. У 1614—1616 гадах служыў у львоўскага Успенскага брацтва і выкладаў у .
У 1615 годзе Кіева-Пячэрскі архімандрыт набыў непрацуючую страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціна ў Кіеў, дзе на яе аснове была створана друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 годзе Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцця, а ў перыяд з 1627 па 1629 годы і ўзначальваў. У 1620 годзе іерусалімскі патрыярх удастоіў Памву Бярынду звання . Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 года ў Кіеве.
Творчасць 200px|thumb|right|Першая старонка аднаго са старэйшых слоўнікаў беларускай і ўкраінскай моў — «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» Памвы Бярынды
Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє
«Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў — значнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага слоўніцтва. Складаецца з дзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр.Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 413. слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён).
Літаратурная творчасць
Памва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Украіне.
У 1616 годзе Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялог з пралогу, прамоў сямі хлопцаў і эпілогу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ». Разам з дыялогам там былі і іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэкламацыі вучнямі брацкіх школ і мелі вялікую папулярнасць — іх перапісвалі ў XVII стагоддзі ў Маскве. У развіцці жанраў ўкраінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы.
Працы
У розны час Берында працаваў над напісаннем, рэдагаваннем і выданнем такіх кніг і ксілаграфіі як: «Служэбнік» (Страцін, 1604) «Трэбнік» (Страцін, 1606) «Іаана Златавуста кніга пра святарства» (Львоў, 1614) Ксілаграфія з выявай евангеліста Іаана (Львоў, 1616) «Віршы на Каляды Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста» (Львоў, 1616) «Анфалагіён» (Кіеў, 1619) «Намаканон» (Кіеў, 1620) «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паўла» (Кіеў, 1623) «Гутаркі Іаана Златавуста на Дзеі апосталаў» (Кіеў, 1624) «Тлумачэнне на „Апакаліпсіс Андрэя Кесарыйскага“» (Кіеў, 1625) « посная» (Кіеў, 1627) «От Отечьника скитскаго повесть удивителна о диаволе» (Кіеў, 1627) (прыпісваецца) «Лексікон славенароскі альбо імёнаў тлумачэнне» (Кіеў, 1627) — першы слоўнік царкоўнаславянскіх слоў з перакладам на старабеларускую «Павучанні аввы Дарафея» (Кіеў, 1628) «Любомудрейшаго кир Агапита главизны поучителны» (Кіеў, 1628) Ксілаграфія «Вязніца богаўгодных святых асуджанік» (Кіеў, 1629) «Імналогіі» (Кіеў, 1630) — панегірык-акраверш, прысвечаны Пятру Магілу «Трыёда каляровая»
Памяць
Дрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак .
Літаратура
В. В. Німчук. Памво Беринда і його «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985. В. В. Німчук. Беринда Памво // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 Житецкий П. Очерк литературной истории малорусского наречия в XVII веке. К., 1888. Сычевская А. И. Памва Берында и его вирши… К., 1912. Горецький П. Й. Памва Беринда і його «Лексикон славеноросскій». «Українська мова в школі», 1956, № 2. Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000. Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста. — К.: Генеза, 1993. Енциклопедія «Українська мова». Беринда Памво. Малий словник історії України / Відповідальний редактор Валерій Смолій. — К.: Либідь, 1997. «Кур'єр ЮНЕСКО», вересень, 1990.
Катэгорыя:Першадрукары